Кажушок для бярозкi

Не гамонiць рэчка,
Пад лядочкам спiць.
Мароз у цёмны вечар
Памiж двароў стаiць.

Клямкай рыпiць цiха,
Але ж не ўвайсцi.
Грубка дымам пыхне:
«Мароз, у лес iдзi.

Пашый бярозцы квёлай
З завейкай кажушок.
А холад невяcковы
Схавай у свой мяшок.»


Сяргей Брандт,  03.02.2014               


Рецензии