Дай Бог фартуну на дарогу!
Каб аказаўся лёгкім пуць!
Бо трэба нам і вельмі многа
Прайсці й з дарогі ня звярнуць.
Прайсці за час, дзе можа годы
Хадзілі людзі ужо ня раз,
Каб зразумець закон прыроды:
Зямля жыць будзе і бяз нас!
А мы - слабыя чалавекі,
З прыродай каб жылі ў ладу
Ня забруднілі моры, рэкі
Мо' й не наклікалі б бяду.
Мо' ня было б і тога раку
І ў шчасці б можа ўсе жылі
Каб за жыццё наша ў падзяку
Мы нашых любых бераглі!
Каб ня маліліся Мамону
А шанавалі бы сяброў!
Каб нам да самага аж скону
Святой была Радзімы кроў!
Свидетельство о публикации №114020405101