Звычайны дзень
І думкі, як павольная рака.
Заплюшчыў вочы і плыву ў трамваі
Туды, дзе я ў мінулым сустракаў
Апошнюю надзею, лёс, каханне? -
У кожнага адказ, вядома, свой
На гэтае няпростае пытанне.
Не знойдзе болей сэрца супакой...
Бліскучыя, бягуць, бягуць палосы,
І колы мерна грукаюць па іх ...
Ля могілак сышоў, проставалосы,
З букетам руж - пад колер мар тваіх.
03.02.2014
Свидетельство о публикации №114020311224
Ирина Сикорская 04.03.2014 19:22 Заявить о нарушении