Як мала трэба для жыцця...

Як мала трэба для жыцця:
Глыток шчаслівага кахання
Праменьчык тых работ прызнання,
Што нянчыў ты нібы дзіця.

Як мала для жыцця нам трэба
Была б страха над галавой
Ды позірк родны, блізкі, свой.
Пасцель, вада ды луста хлеба!

Як трэба для жыцця нам мала,
І разам  з тым так многа трэба:
Каханая каб цалавала,
Бо з ёй цябе цалуе й неба!


Рецензии