Дзяды

Жыццё ракой мяне то хутка, то павольна
Нясе да вусця, дзе губляюцца сляды.
Пісаць балюча, але я трываю боль - 
На тым канцы заганарацца мной дзяды.

Яны да сэрца вершы першыя прымаюць,
Яны ўсміхаюцца ад іх скрозь змрочны час.
Калі мне цяжка, нечакана падтрымаюць:
"Ты не спяшайся - скажуць мне - унук, да нас".

Плыву да вас, мае дзяды, бесперапынна.
Цякуць секунды, як жаночая сляза.
Перад вачыма вы паўстаяце карцінна.
Чакайце доўга, я яшчэ не ўсё сказаў.
02.02.2014


Рецензии
Вось на Радзіме, на Будакашалёўшчыне, у Патапаўцы на могілках курганы ёсьць і дубы былі, што ад продкаў раслі - ды позразалі іх, усе да аднаго, таму што чаго з сухім і слабым гольлем тлуміцца ды іх штогод пілаваць. Няма дуба - няма і тлума! Гэта, вось таксама баліць.

Михаил Кортелёв   04.04.2014 15:27     Заявить о нарушении