Бясплённасць
Подых ветру хварэе на сум і маркоту.
Завіруха быцця прадракае самоту.
Прад вачамі трымціць апраметны туман.
Беспрытульная цемра кусае зямлю.
На асколкі крышыцца нямая аўрора.
І па шыю ўжо фарысейнае мора.
Недарэчнасць пануе..а можа я сплю?
У паветры кружыць аксамітавы снег,
Ды ізноў пралятаюць аконныя шыбы.
Ах бравурны хаос пералічвае хібы!
Па дарозе апошні ідзе чалавек...
Я малюю ў прасторы бязмежныя жахі,
Раскрыжоўваю думкі на мокрай паперцы.
Разумееш, чытач, дабрыня - вось, у клетцы,
А Фартуна раскідвае душы на плахі.
Вераломныя людзі выкрыкваюць вета
У пустэчу. Няведанне. Важкія крокі.
Толькі соль жа ў чым? На аблокі
Узняслі вакханалію вонкава ўлета.
Свидетельство о публикации №114020107692