Я паэт

Я паэт. Складаю вершы.
Не адзіны я такі.
I з'явіўся тут не першы,
Бо былі ўжо мастакі,
Чыя словы акрылялi,
Нібы ў лепшае пасыл,
"Калыхалi і люлялi",
Як пісаў Гілевіч Ніл.

Я паэт. Складаю словы,
Нібы цэглу - будзе дом.
Пакладу ў падмурак мову.
Хутка выйдзе першы том.
Расчыню насустрач дзверы,
Як старонку адгарну,
I ад кожнага па веры
Да душы сваёй прыму.

Я паэт. Мне вельмі цяжка
Быць вялікім. Хоць ты плач!
Выпіць з гора? Пушкін Сашка,
Трэснуў кубак твой, прабач.
Нельга піць. Ёсць лепей справы.
Напішу пра гэта верш.
Я паэт сваёй дзяржавы,
Я Смаргонскі хлопец Серж.
01.02.2014


Рецензии
Вы замечательный Поэт! Очень красивые стихи у Вас получаются. Рада, что попала на Вашу страничку, Сергей.

Шостко Виктория   12.06.2015 13:32     Заявить о нарушении
Дзякуй вам, Вiкторыя. Я заусёды рады новым знаёмым!

Вершы   13.06.2015 20:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.