Вярблюд

         Вярблюд
 
Хто не бачыў? Вось дык цуд!
Ездзiць на каньках вярблюд.
Дрэсiроўшчыца вярблюда-
Знакамiцейшая Люда.

Люда хлопне пугай «шчоўк»:
«Спiнку роўна, вярблюдок!»
Ён i плача, i плюецца,
Бо спiна яго не гнецца!

Паўлiк кажа: «Люда, Люда,
Гэтак змучыш, ты, вярблюда!
Нарадзiўся ён гарбаты,
Бо сваёй не мае хаты.

Ён сярод пяскоў - кароль,
А канькi натруць мазоль.
Адпусцi, мадэмуазэль
У пустыню гэты карабель!»
30.01.2014г.


Рецензии
Ён сярод пяскоў - кароль,
А канькi натруць мазоль.
Адпусцi, мадэмуазэль
У пустыню гэты карабель!
Алег, на мой погляд, апошні радок можна палепшыць па гучанні, выключыўшы слова "гэты". Ты згодны?

Вершы   04.02.2014 20:00     Заявить о нарушении
Згодны,i гэта не апошнi варыянт.На самой справе Вярблюда не магу скончыць ужо тры гады,таму што ўсё нешта мне не спадабаецца.Дзякуй за ўвагу.

Олег Старинчик   05.02.2014 09:33   Заявить о нарушении