Загадки для вашага дзицятки
1.
Напалохалася рака
У балоце забіяка.
Закрычала:
- Ква-ква-ква!
Ледзь не лопне галава!
ж _ _ а
2.
Цуд на мамінай градзе,
Не знайсці такі нідзе:
Полымя – зялёнае,
Вугалькі – чырвоныя.
Іх тут набярэцца
Цэлае вядзерца.
к _ _ _ _ _ _ ы
3.
Файная паненка!
Моднае адзенне:
Белая сукенка,
Чорныя кішэні.
б _ _ _ _ а
4.
На адной назе гарэза
І тую хочацца адрэзаць.
Ён схаваўся ў лесе
Ад вачэй Алеся.
г _ _ б
Свидетельство о публикации №114020103777
Викторволодин 19.10.2014 21:11 Заявить о нарушении
Нина Шугалея 26.11.2019 10:25 Заявить о нарушении
Викторволодин 26.11.2019 10:57 Заявить о нарушении