А Архангел Гавриил - здесь ни при чём
***
А Архангел Гаўрыіл тут ні пры чым.
***
Няведама,
якім пуцём здарылась гэткае…
Вядома толькі – абышлося тут,
бяз Божжага ўмяшання.
А нарадзіла сушчаство
адна бязмужняя кабета,
і выдзеліла сушчаству-дзіцёнку кут –
каб не ў сараі рос, а ў памяшканні.
Няведама,
спакусіў хто кабету у пацёмках…
Вядома толькі – вінаваты ў гэтым,
не архіангел Божжы Гаўрыіл.
Бо, клікалі б тады, Гаўрылавіч, дзіцёнка…
Яшчэ, ў той Час, не назіралась аніякае каметы,
і аніякія валхвы,кабете –
дароў ніякіх не дарылі…
Няведама,
чаму і хто яго ў дзяцінстве навучаў…
Ну, гэтага дзіцёнка, ад голуба зачатага,
Вядома толькі,
што ня голуб жа – раз бацькі не былО…
Бо, вельмі зырка,
дзе-што скрасьці, падмячаў.
Па мелачы, спачатку,
а ўзрос – пагроб усё к сабе,
як памяло…
Няведама,
што далей будзе з ім такое…
Карысьці ж ад яго –
ну, разьві што ўгнаіць зямельку, хоць нямнога…
Вядома толькі,
што народ на Беларусі непакоіць
главенцтва сушчаства –
якое ж, бачна ўсім, з’явілась знекуль,
ды, не ад Бога…
*+*
1 Лютага 2014 г.
Свидетельство о публикации №114020112633