Штосьцi ня так?

«Штосьці ня так (?)" -
Праз прызму стагоддзяў -
Маю пытанні - стосам.
Хто (?) І - калі (?) –
У якім было годзе? –
Гэты наклад даносаў?

«Штосьці ня так?!»
Я спытаю ў суддзі, -
Хто вінаваты ў пытаннях?!
Што ж раптам чуюць - вушы мае:
«Трэба шукаць - у апытаннях».

«Штосьці ня так (!)»
І чаго імгліць -
Дождж – з раніцы – на світанні?
А ў галаве - натоўпам стаяць -
Сотні нямых пытанняў!!!

«Штосьці ня так!!!» -
гарланяць у рупар.
Усё пачалося з жандармаў.
Можа таму ў грамадства - ступар -
Тысячы гучных пытанняў.


Рецензии