Той, што музу маю спавiвала...
Што прыносіла кветкі, абновы
Кажу: "Дзякуй!" Шкада мне, што мала
Сказаць могуць звычайныя словы!
Трохі болей сказаць могуць вочы,
Што мне свецяць, нібы ў небі зоры.
Іх бы бачыць заўжды быў ахвочы,
Бо даюць яны думам прасторы.
Больш за ўсё расказаць могуць рукі,
Што узносяць каханых да неба.
Яны знімуць і болі, і мукі,
Хлеб дадуць і каханне да хлеба!
Свидетельство о публикации №114020110705