Неяк дзень пасвятлеу...
Ў сэрцы сонейка хоць на хвіліну...
Нарадзіла ў душы на лёс новы святло,
Каб ён сэрца нямым ня пакінуў.
Бо ўсіх песень душы ня спаліў сухавей,
Мае думакі ня умёрлі заўчасна.
Успамінамі жыў аб Радзіме сваей,
Бо ўспамінам і смерць падуласна.
Працякла, адышла памяць наша ў нябыт,
Паўміралі, прапалі надзеі...
Помніць славу былую замшэлы граніт,
На магілах чытаць хто умее.
Дзякуй Богу, што ўчуў мо' малітвы мае
І душы даў надзею на ранак,
Каб усім расказаў як прыгожа пяе
Мова нашых дзяўчат-свіцезянак!
Свидетельство о публикации №114013106457