Давай не будзем

Давай ужо не будзем больш аб тым,
Што ты і я - дзве розныя планеты,
Што бачыш у кашмарных снах мяне ты,
Што нашыя адносіны, як дым ...
Давай ужо не будзем больш аб тым.

У вочы дай мне шанец зазірнуць,
Каб зразумець, што сваркі паміж намі,
Як злыя мухі,  робяцца сланамі,
Перашкаджаюць згоды дасягнуць ...
У вочы дай мне шанец зазірнуць.

Давай, у рэшце рэшт, мы знойдзем шлях
Туды, дзе нас чакае толькі згода.
Хай дрэннае жыццё з пачаткам года
Накрые снегам белым ў палях.
Давай, у рэшце рэшт, мы знойдзем шлях.
31.01.2014


Рецензии