Янка Купала, Тарас Шаучэнка
на Украiне – Тарас.
Абрус, як абяцанка,
ды не пра гэта сказ!
Калiсь зазналi бедаў
i нацыi прыгнёт.
У цемры жыў без ведаў
у змрочны час народ.
Хрыбцiна селянiна
згiналася што год.
Прыгожая калiна
служыла ў недарод.
А паэты марылi,
каб вольны быў сынок.
Шмат аб чым гутарылi
знарок i незнарок.
Хай згiне назаўсёды
крыўда i знявага.
Стала жыве праз годы
годнасць ды павага.
Паэты праз стагоддзя
бачаць далягляды,
без збажыны ўгоддзя,
шукалi i парады.
Малiлi шчыра Бога
за Неман, за Дняпро,
каб усяму народу
аднолькава святло
свяцiла ў кожнай хаце
сонейка што дня.
Спявалi б песнi мацi
над зыбкай дзiцiня.
I Зараз дапаможа
i Янка , i Тарас.
Песнi iх прыгожыя.
Дзе думка i пра нас.
Iх песнi-запаветы
чытаем зноў i зноў.
I не забыць народам
вялкiх тых сыноў.
Свидетельство о публикации №114013006114