Дэман. Сцяг. Паэт
Заслонай вешанае ледзве свеціць вока.
Чырвоны сцяг ягоны полымем гарыць
і вабіць...
Худыя прывіды ўжо блізка,
крок за крокам...
На чысціню накіраваная душа,
За кожным тварам - постаці, жаданні,
Пачвары гоман, каб нявартых не пускаць,
Хоць добры пан,
Альбо нябесна пенькна пані.
Дзвюма варотамі ўзведзены парог:
Адным - ляцець,
Іншым - паўзці.
Вось вам і мэта.
Існуе камянём, слязой астрог
Даўжэй за землі, мора, сонца
і паэтаў.
Я, мы - натоўп кахання да пачвар,
З каханняў дробных хай складаны свет!..
Астрог - для ўсіх,
Чырвоны сцяг - для мар,
Парог жа, каб маў музыку паэт.
Свидетельство о публикации №114012809352