Жыву я марай
З-за глупства я цяжэй жыву.
Мо і бязрука, няма і слуха,
Але сэрцам я для вас пішу...
Я шчыра дзякую ўсім Паэтам
За іх чароўнае цяпло.
І вельмі ганаруся гэтым:
Да вас мяне цудам занясло.
Дзіўлюся з "пчаліначак" руплівых,
Што душу людзям берагуць.
Няма на свеце больш клапатлівых-
Ступіць на "шкло" мне не даюць...
Хтосьці паліча тонкаскурай,
А хто, мо, і дзівачкаю сваёй.
Я стану хмаркай цёмна-кудрай-
Вас не буду замінаць сабой...
У сяброў я крышачку вучуся,
Іншы раз і розуму ў займы "бяру".
Нічым у жыцці не палічуся-
Сябе ўсю да кроплі падару...
Хай знікнуць усе мае няўдачы!
Мо, зусім не тое гавару..!?
Іншы раз душа мая так плача-
На дапамогу вас, Сябры, заву...
Каго пакрыўдзіла, даруйце!
Палыном мой белы сад зарос.
Чакала ўраджаю - не прыйшлося-
Яго недавер увесь абтрос.
Адзінае жыву я марай:
Не збірайце, людзі, жменяй соль.
Хай назаўсёды знікне злобы кара,
Што ўсім прыносіць пякучы боль..!
Свидетельство о публикации №114012804800
Николай Лещёв 06.02.2014 18:49 Заявить о нарушении