Гаварыу бы з табой, каб мог, ночы i днi!
Слухаў голас твой родны ды звонкі
Ён мяне сагравае, ў ім цуда-агні
Песень матчыных з роднай старонкі!
Ах каб даў Бог знайсці мне той ранішні спеў,
Каб даў Божа турботаў пазбыцца,
Я б прынес на алтар, што прыдбаў, як умеў,
Каб з той песняй ўставаць і лажыцца!
Свидетельство о публикации №114012611710