Мы дзве параненыя птушкi

Мы дзве параненыя птушкі...
Падранкі, але ж Бог бярог!
Ніхто нам шчасця не парушыць,
Ніхто не зверне нас з дарог,
Што хоць праз буры і пустыні
Вядуць да мэты, сябра мой;
У родны край, як мора сіні...
У родны кут, і мой, і твой...
Дзе смех гучыць напаўзабыты,
Як родны край, ягоны лёс...,
Дзе  плачуць ціхія ракіты,
Дзе малахіт вясной бяроз!
І ўсё усплывае, як з прадоння
І ажывае кожны крок,
Бо у юнацтва край сягоння
Паклікаў голас, бы званок!


Рецензии
дзякуй! добрыя, лірычныя творы на роднай мове!

Рада Радабольская   27.01.2014 18:19     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук! Поспехаў Вам! З павагаю, Стась

Станислав Шастак   27.01.2014 23:37   Заявить о нарушении