сувязь з небам
Вісяць аблокі.
За імі, там, пануеш, Божа , Ты
Ад нас далёка.
Да чысціні б Тваіх святых нябёс
Мне б дацягнуцца,
Каб да Цябе рукою, мой Хрыстос,
Мне дакрануцца.
Жаданне маю, Божа, быць з Табой,
А Ты – высока.
І паміж намі белаю сцяной
Вісяць аблокі.
Яны вісяць… Але заўжды душой
З Табою зліта.
Надзейнай сувяззю, мой Бог, з Табой
Мая малітва.
Свидетельство о публикации №114012610581
Лаззаро 22.04.2014 21:23 Заявить о нарушении