Трыпцiх Максiму Багдановiчу
Сваркi i звадкi, боль i горыч,
Калi ўсе мы разам ляцiм да зор?
М.Багдановiч
Усе мы да зор ляцiм:
У думках, у снах, у вершах...
паэт Багдановiч Максiм,
Ты ў зорнай кароне - лепшы.
Ёсць кнiга ў цябе адна-
Там зоркi Вянеры ззянне,
Любоў да радзiмы без дна
i зоркавае каханне.
Ёсць вершаў адзiн вянок...
Максiм, ты не страцiм-лебедзь,
Ты словам падняцца змог
Да зор у высокім небе
Чытаю "Вянок"
Колькi зорак-малых i вялiкiх-
I ў каронах яны, i ў вянках,
Ад Вянеры і ад Веранiкi-
І да зоркi палёў васiлька
Колькi музыкi, колькi музыкаў:
Струны соснаў кранае лясун,
Сонца йграе, пранiзлiвым крыкам
Славяць жабкi зямную красу,
Поле жалiцца тысячай скрыпак,
Шмель звiнiць i пяюць вецяркi,
Кола млына натруджаным рыпам
Будзiць соннае царства ракi,
А званы будзяць Вiльню- сталiцу
I вiтае паэт заранiцу.
Не шкадуе ён фарбаў акрыльных:
БЕЛЫ ПУХ, МАТЫЛЁК СiНЯКРЫЛЫ-
Ззяе, свецiцца кожны радок!
Я чытаю Максiмаў "Вянок"
Не кувай ты,шэрая зязюля!
М. Багдановiч
Кувала зязюля паэту гады,
А ён ёй не верыў,хоць быў малады,-
Хвароба падкошвала крылы...
Шумiць кiпарыс ля магiлы
I плёскае мора заўжды.
Ляцi ж ты, зязюля, туды,
Паэту нясi васiлькi!
Куваеш яму ты вякi
Свидетельство о публикации №114012509889