З пятлёй на шыi
З пятлей на шыi ды амаль без сэнсу
Гляджу вачамi доўга на ўсход.
На чырвань полымя, мне не сагрэцца,
Зашыты назаўжды хлуснёю рот.
Навокал людзi цi нямыя ценi?
Што гэта?Адна цiкавая iз драм,
Перад вар’яцтвам стаўшы на каленi,
Пяюць сабе малiтвы шэрым дням.
З пятлей на шыi - падарунак ад народа,
Якому толькi добрае я пеў.
На белым снезе плямай чорныя вароты,
Якiя адчынiць зноў з часам не паспеў.
Гадоў праз сто, такое можа здацца,
Напiша хлопчык прыгаршню радкоў.
З пятлей на шыi, пакуль сэрца б’ецца,
З надзеяй добраю не для пустых галоў.
Сяргей Брандт, 22.01.2014
Свидетельство о публикации №114012401406