Мароз, iней i здранцвелае надвор e

Мароз, iней i здранцвелае надвор'e

Мароз прыцiснуў раптам так,
Што ў небе анямелi нават зоркi.
Паветра стала вельмi жорсткiм,
Прыцiх на пуньцы гаварлiвы грак.

На рэчцы пэнькнуў тонкi лёд,
Перапалохаў ноч тым стрэлам гучным.
I нехта iней асцярожна абцярушыў,
Як лапкай робiць гэта памаўзлiвы кот.

Намаляваў на шыбах хтосць каметы,
Срабраным звонам падпалiўшы дах.
I толькi ў дзiцячых караценькiх снах
Не холадна - утульна надта пахне летам.

Здранцвела да вясны цяпер прырода,
Ператварыўся ў лед кляновы сок.
А цень цiкавая, рвануўшы праз лясок,
Сагнала дзiнек з гурбы каля плоту.

Сяргей  Брандт,  23.01.2014               


Рецензии