Не будзi мяне ранiцай
Буду бачыць я сон пра жыццё,
Дзе краіна, ад глупства свабодная,
Прарываецца скрозь забыццё.
Дзе чыноўнікі - слугі народныя -
Сціпла служаць народу свайму,
Дзе за думкі, ледзь-ледзь іншародныя,
Не саджаюць людзей у турму.
Хай не толькі надоямі славіцца
Беларуская наша зямля!
Хай суседзі з павагаю ставяцца
Да таго, хто стаіць у руля!
Не будзі мяне раніцай, мілая,
Дай паэту памарыць як след.
Можа, ён, слова трапнага сілаю,
Абароніць краіну ад бед.
24.01.2014
Свидетельство о публикации №114012401102