Самотна без цябе мне на Зямли
Ігар Белкін
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/01/21/3060
Быў дзень духмяны, вечар п’яны, ноч затым...
Было каханне, закусіла цуглі,
На голаўзлом панесла праз гады,
І лёд за ёй ператвараўся ў вугаль.
Я белым рыцарам за ёю паляцеў:
вярнуць яе ў чароўны замак захацеў! –
але згубіў сябе ў таросах-рапаках,
застаўся з сумнаю паэмай на руках...
І шумны дзень, і вечар шэр, ноч цёмна як,
І ветах ледзьве свеціць, памірае,
і я прастуджана хрыплю: чорт, пабірай! --
а горла хрып ператварыць не можа ў крык.
Я рву паэму на жмуткі: бывай, бывай! --
разносіць вецер па раллі яе шматкі,
плыве празрысты след за небакрай,
самотна без цябе мне на Зямлі.
Свидетельство о публикации №114012307902
Спасибо!
Игорь Белкин Странные Вещи 27.01.2014 08:47 Заявить о нарушении