Рагнеда
А. Сазанкова
Рагнеда
Былі і радасці, і беды...
Потым манашкі горкі шлях;
У палачанкі, ў Рагнеды -–
род знакаміты ў вяках.
Пачатак апаведа
Ёсць падстава – палачанка -–
жыццё Рагнеды запісаць.
Думка да роднага ганка
ляціць заўсёды – не стрымаць.
У паэме пра Рагнеду -–
сталы зрок, ведаў нямала
чую думку, ці лягенду,
што даўно ў сэрцы трымала.
Паведаць спяшу жывучым,
на карысць дзецям, сусвету,
хто цікавіцца мінулым
паведаю пра Рагнеду.
Шмат стагоддзяў, зіма-лета,
ўспомніць пра Полацк мушу,
дзе язычніца Рагнеда,
як чаромха Белай Русі.
Ад княгіні да манашкі
нязвычайны шлях і вынік,
колькі мёду, піва, бражкі
выпіта, пакуль прыпынак.
Даўні летапіс упэўна
каштоўныя пяе словы,
так зладжана і напеўна,
што расчуліцца гатовы.
Я, апарына натхненнем,
нявычарпальны плёну скарб,
між асветай, ачмуреннем
і я ў палоне, я ўжо раб.
Маё прагнае натхненне,
творчы нявыказаны сверб...
Час спрыяльны, ці не вельмі,
свой пачынаю апавед.
Дзяцінства Рагнеды
А размова пра Рагнеду
пойдзе ў аповесці далей,
Полацка палон, нягоду,
за справу з Богам ! І хутчэй.
Пакуль фарбы дастаткова,
імкнецца к лепшаму рука,
птушак спевы чутны знова,
хвалі нясе Дзвіна-рака.
Што стагоддзі захавалі?
Змоў, заваёў і змрочны час...
Уладзімір у запале –
род Рагвалода ледзь не згас.
Першы Рагвалодзе княжа
задавалёны быў і смел,
княжства Полацка, заўважу,
і пакарацца не хацеў.
Шэраг гадоў за годам год –
лятучыя весялушкі.
Меў ганарлівы Рагвалод
двух сыноў, яшчэ дачушку.
Карміцелька дзяцей Амма –
яе жыццё ўсё мітусня –
клопаты мела недарма.
А наўкол трасца і хлусня.
І пазней зазнала беды –
крывавы вотчаны пасаг –
непрыемныя Рагнедзе.
Неверагодны жыцця шлях.
Хрыбет Полацка мацнеў,
гандляры плылі адважна.
Рос з кожным годам і квітнеў
Рагвалода гонар княжы.
З малых год Рагнеда ў хаце
гаспадыняй ганаровай.
Любоў бацькі, любоў маці,
лад жыцця сям’і здоровы.
Кемліва Рагнеда, здольна.
Весялосць жыццё лучыла,
і рупліва , і праворна –
Рагнеду сем’я любіла.
Гоман па лесу, і ў лузе,
што князёўна падрастае,
і падобна яна музе –
кветкай дзіўнай раскв ітае.
Старшых два браты, сяброўкі,
жарт пад зводамі палаца,
гульні, смех ды голас звонкі –
такая ў князёўны праца.
Згода лёгкая, святая,
потайкам шэпты ў цішыне,
як і Рагнеда маладая,
любоў блукала на зямле.
Любоў наўкол, любоў у сэрцы,
няма ў жыцці сума, бяды,
па Рагнеды думцы-мерцы
нібы і не цякуць гады.
Асабіста здольнасць тая.
Гонар годнасці бясспрэчны,
думка пра жыццё кранае
і ўчынкі ўсе сардэчны.
Працяг жыцця ўсяго рода,
надта свавольнае дзіця.
Дачка-чада Рагвалода,
свавольных дум і пачуцця.
Любіміца, радасць бацькоў,
светапогляд незалежны.
Смех сябровак і братоў,
весел нораў дум бязмежных.
Яе кахалі мал і стар,
любоў сучаснікаў баяр.
Чароўны, абаяльны твар,
недасягальны подых мар,
усё было пры ёй спаўна,
дапамагала ёй Амма.
Жыццё гушкала цудоўна
і да краю было поўна.
А гісторыя вядома
пакіне крочачы сляды.
Зграбны постаццю і тваром
князёўны Полацка заўжды.
Прыгажосць Рагнеды чутна
праз змрок стагоддзяў з далячын,
споведзь пра князёў магутных
і захапленне пра жанчын.
Нявесты Полацка
Зыбка Полацка гушкала.
Нявест князям выхавала.
Раней Полацк яўна слаўны
рыхтаваў князёўн старанна,
вадзiў вяселле на Пакроў.
Выхаваў мужных юнакоў.
Слава полацкiх выданнiц
спакой не давала з ранiц
хлопцам. Сэрца так шчымiла –
iзбраннiца вельмi мiла.
А нявесты-прыгажунi
не былi нiколi ў суме,
пасаг днямi запасалi,
таму зашмат працавалi.
Трэба было iмець дзеўцы
паўнюткiя цуд куфэрцы,
каб ведалi, што багата,
тады засылалi свата.
Вось куфэрак усё паўнеў.
Чаго толькi ён не меў?
Ручнiкi i рукавiцы,
i кашулi, i спаднiцы.
Сурвэткi, коўдры, паясы –
пасаг – усё жыццё насi.
Таму нявесты ў вольны час
усё рабiлi пра запас.
Прасцi, ткацi, вышывацi,
шыць, вязаць, кросны снавацi –
ўсё дзеў руплвы рукi,
што ў жыццi не мелi скукi.
Калi тут будзеш сумаваць?
Iм трэба шмат чаго пазнаць!
Без спраў рукi -– гэта мукi...
Вырастаюць дзецi, ўнукi.
Умелi сыноў выхаваць.
Правадзiць часам на раць,
зноўку да дому чакаць.
Малiць Бога, ў строй вяртаць.
Усё зможа зрабць мацi
i за чада пастаяцi.
Нявест з Полаца сляды
вядуць у далёкi шлях заўжды.
Прыгажунi -палачанкi,
знакамiтыя каханкi.
Па нявест у Полацк едуць
з год, як у палон Рагнеду
князь Кiеўскi Уладзiмiр
жонкай назваў, устроiў пiр.
З мiнулых дзён i да сёння
прыгажунi, як насенне,
разлятаюцца з бярозы,
дзевы Полацка, як розы
квiтнеюць – цуда – круглы год.
Iх паважае ўвесь народ.
Ганарацца iмi хлопцы,
iх збраннiц, iх снароўцы,
iм павага, iм пашана,
хоць няма Рагнеды сана.
Другi час. Другiя з’явы,
але пагалоскi славы
плывуць, плывуць, нiбы хмары,
хлопцам сухоты i мары.
Цi лепей доля прыгажунь?
У наш век, век нашых матуль?
Зараз не трэба прасцi, ткаць,
а толькi род свой прадаўжаць.
З Беларусi, як жоначка,
нiбы тая лябёдачка
у пiр i сусвет – не падвядзе,
род ад Рагнеды свой вядзе.
За пяшчотных,за гасцiнных,
за шчасце нявест слынных,
за Дзвiну, за слаўны бераг,
з надзеяй угору келiх!
Драўляне
Правіў драўлянамі Мал князь
у той сівы даўнішні час.
Цёмны лес, дрыгвяны баган,
быў ім домам, праца – прагай.
Руплівыя, як заўсёды,
паляшукі ўсёй пароды.
Лесавік! Табе вядомы
ўсе дрэвы тут знаёмы.
Тут і пчалярства пчалярам,
тут і лаза, і лыка вам.
Вандравалі спраўна ў лесе
людзі звычныя к Палессю.
Свята добра святкавалі
і з ахвотай працавалі.
Жылі-былі не тужылі,
хоць язычнікамі слылі.
А медавуху, як і квас,
запасалі пра запас.
Пасаг дзеўкі сабіралі ,
песні дзіўныя спявалі.
Хлопцы ў лесе палявалі,
ды пра стрэльбы свае дбалі.
Сувязь воднымі шляхамі
у драўлян з дрыгавічамі,
Трыпяць трывала звязала
і адна мова гучала.
Дрыгавічы
Суседзі іх, дрыгавічы,
галота із галот лічы.
І што самі выраблялі,
толькі сваё спажывалі.
Народы, як жылі тады?
Навокал досыць вады.
На возеры – водны арех,
калонія – запасай мех!
Зараз няма і ўспаміна,
як змянілася Радзіма!
А папараці на вадзе?
Звычайный выгляд. Час ідзе.
Кашы плялі яны з лазы,
хоць ні цвіка і ні касы.
Дзяружкі, ланцугі, вяроўкі –
да ўсяго была снароўка.
І лыка ліпы ў рамяство,
ўсё ў справу, што расло
Вопратка, кашуля, св ітка,
найзграбнейшая намітка,
лапці рознага гатунку,
шлякі вабнага малюнка,
на ручніках, на фартухах,
і на кашулі рукавах.
І на кожным бусел даху,
ды якога няма птаху?
А раслін,звяроў, букашак
ад зубра і да мурашак.
Дрыгавічы, як мурашы
калі працуюць – ад душы.
Дахі з саломы і трысця,
з дрэва начоўкі для мыцця.
Грэбень, кадкі, міскі, лыжкі,
хаты, ложкі і калыскі.
Працавіт мірны народ!
Уся бяроста ідзе ў ход.
З гліны вырабы рабілі,
рыбу кошыкам лавілі
а жыта вузкай паласой,
збіралі каласы рукай.
Непераборлівы ў ядзе!
Для круп ячмень у ступе таўчэ.
Жорны ладзяць для мукі,
верцяць нагой, як не з рукі.
Што тут рабілі ? Пералік
дзесьці ў мінулым знік.
Мал – князь драўлян
Дзікі час, жыццё сурова,
пра Мала далей размова.
Адважны ў быту і шчыры
жадоў жыць з усімі ў міры.
Ганарыўся князь сям’ёй,
але не вельмi мудры вой.
Драўлян абажаў Мал князь
Iскарасцень – лiхi быў час –
вось драўляная сталiца
князю Iгару ўжо снiцца.
Зусiм з сямейнае нагоды
не рабiлi тут пагоды:
меў сыночка Мал Дабрыню
i багацця поўну скрыню,
дачушку малую Малушу,
як далей заўважыць мушу.
Для Малушы лялькi, цацкi...
Бязумоўна ў гонар бацькi
Малушай названа дзiця.
Пасада бацькi – сэнс жыцця.
Люстэрка Трыпяцi-ракi
звязала моцна берагi,
стэп i дрыгву, i волат лес,
блакiт адвечны шыр нябес.
Назва Трыпяць – гэта Прыпяць.
Што рэчак трыжды тут па пяць
у сваё русла – водну гладзь -–
змагла рака Прыпяць прыняць.
Водны шлях – сувязь жыцця,
сувязь сусвету адкрыцця,
над вершавiнамi прастор,
а ноччу – карагоды зор.
Зоркi над верхавiнамi
з макушкамi iх сiнiмi.
Доўга так жылi цi мала
ў варот бяда чакала.
Калi бачаць людзi шчасце
шыры разяваюць пашчы,
каб цалкам шчасце праглынуць
i таму сеяць мрак i жудзь.
Кiеву падаткi трэба.
Ёсць хлеб, трэба квас да хлеба.
I здаецца ў цёмным лесе,
нават у глухiм Палессе,
не бывае зусiм цiха,
а брыдзе за лiхам лiха.
Дружына князя Iгара
Шмат раз з Кiева дружына
па наведзенай пружыне
к драўлянам з празмернай прагай,
па роснай, раняшнай заре
данiну трэбуя, бярэ.
Кабы ведала дружына ,
як нацягнута пружына,
што вось,вось кранi – парвецца
i паране душы, сэрца.
Але гэта не вядома
i дружына тут, як дома...
Князь Iгар
Грэе сонца. Мучыць смага.
Злая канчаткова прага
Iгара так захапiла
i драўлян яна згубiла.
Князю Iгару ўсё мала,
колькi раз прагнасць вяртала
за падаткамi, ахвярай
у горад раскошны, стары.
Загад жорсткi князя Мала
звар’яцеласць заскакала
i пад гурт драўлян шалёны,
па загаду Мала воi
прывязалi к вершавiнам
ногi Iгара. Злым крыкам
так падбухторвае сябе,
бо’ з жаха сэрданька замрэ.
Нiцма паперад схiлiлi
хiсткiх дрэваў вершавiны.
Моцна прывязалi ногi.
каб не ведаў больш дарогi.
З дужай крыўды за данiну,
за сталiцу, за радзiму.
Без апоры няма сiлы.
Дрэвы ў неба адпусцiлi .
Узмах! Князь Iгар папалам
на радасць птушкам гургунам.
Мабыць жалю трохi варты,
мабыць спуталi ўсе карты,
нам зараз цяжка зразумець
бо’ безумоўна, смерць ёсць смерць.
А тым больш, калi знянацку
напаткае мацi, бацьку.
Кропка жыцця, кропка шкоды
няма з яе асалоды.
Знячэўку схопiць наўздагад
няма жытла, шум, крык i гвалт.
Попел там, дзе была хата
потым помста i расплата.
Надзея Мала
Iгар знiк. Князя не стала.
Мала мучыла навала
аднавiць сталiцу, хаты,
марыў князь, хоць небагаты.
Аднак , што толку мару снiць?
Знiшчыць хутчэй, чым аднавiць.
Марым лепшае чагосьцi,
тым больш там, дзе ляжаць косцi
бацькоў, цi дзяцей, цi жонкi
ў зямлi мiлай старонкi.
Шэльмы – ворага напасцi
разрываюць сум на часцi.
Не падняў кiлiшак брагi
драўляне трэбуюць павагi.
Рашыў жанiць князя Мала,
лагоднасць Вольгi даканала.
Вольга, Iгара ўдава,
княгiняй iз княгiнь слыла.
Княгiнi Вольгi прыгажосць
для жанiхоў – мара, зайздросць!
Так драўляне разважалi,
запалучыць Вольгу дбалi.
Усе драўляне, як адзiн,
жадалi, каб iх гаспадзiн
жанiўся на прыгожай, той.
А пасаг – Кiеў з iх зямлёй.
На першы погляд зусiм вось
думка недаравальная.
Для Мала – жаданная,
не мог, канешне, марыць князь,
каб не нарушыць зносiн звязь.
А факт ёсць факт, як мае быць
бо’ цяжка нам цяпер судзiць.
Драўляне людзi спраўныя,
мо’ думкi даравальныя?
Другi час i другi нораў,
што не зробiш – просяць хорам!
Помста княгiнi Вольгi
Не думая вельмi доўга,
шлюць сватоў княгiне Вольге.
На жаль удавiца Вольга
думу думала нядоўга.
К Малу востры зубы мела,
знiшчыць са свету хацела
і адпомсціць за смерць мужа
хітра, хватка, ахвяр дужа.
Сватам дыфірамбы пела,
як Днепар у гневе кіпела.
Тых сватоў, Малам засланных,
яшчэ ею больш зазванных,
лазняй змору палячыла,
пільна за помстай сачыла.
У драўлян Вольга пагасціла,
вельмі з помстай ей шанціла.
Натварыла Вольга ліха.
Гул пайшоў, што Малу фіга.
Страшна, жорстка, здольна дужа
адпомсціла за смерць мужа.
Адплаціла князю Малу,
выказала думку сталу.
У княгіні Вольгі сіла.
Птушак да сябе хіліла
і запальвая кудзелю
з птушкай разам, воля гневу,
выбухі ўгару пажарам
і канец драўлян з іх марам.
Іскарасцень у пажары,
як і тыя думкі-мары.
Шалёныя ўсё пакуты,
у ланцугі смерды закуты.
Бесслаўны князя Мала час,
у порубе бяззорна згас.
Гісторыя знікае часам
Успамін пра гэта рэдка,
як жылі мужы, кабеткі.
Урачыста сплылі звесткі,
як знікаюць у лузе кветкі.
Прыпяць час не захавала,
нястрымна, хаця шаптала
для гісторыі чароту
пра жыцця лёс і гароту.
Забыў чарот іх запісаць,
зараз аб тым нам сумаваць.
Зніклі брыдкіх хваляў шэпты.
Саматужней пісьма зместы.
Шмат таму тут белых плям,
занадта вынікаў няўцям
гісторыку пра драўлян тых
неверагодных і ліхіх,
беларусоў-лесавікоў
у летапісах не знайшоў.
Звестак мала,вельмі мала
і мінуўшчына заслала
уклад стагоддзяў тых абрусам,
быт і справы беларуса.
Па лясам ідзе гаворка.
Помсціць Вольга хвацкі жорстка,
каб род Мала зноў не ўзнік.
Дашчэнту знішчыць – высшы шык!
Город знік. Зніклі народы
з усялякая пароды.
З рэшты рэшт пра тое будзе,
як калісьці жылі людзі.
Гады-хвалі весткі змылі,
проста пра Мала забылі.
Усё зняслі хвалі ракі.
Пра нас забудуць, дарагі.
Прыпяць, аднак, да нас цячэ,
час у спешцы шпарка ідзе.
Помста Вольгу суцяшала
у палон рабоў забрала:
дзяцей Дабрыню і Малушу,
завярнуўшы ў анучу,
у рабства з славы на пазор.
Побач нямы крочыў дакор.
Паасобку ўсім ім слава,
але гісторыкам цікава
сапраўдная праўда тая,
што Феніксам узнікае.
Рэшткі адбітка абсцаса
заўжды – вось! – чакаюць часа.
Прыпяць рака сярод лясоў,
не павярнуць яе ізноў,
да нашага часу цячэ,
з кветкамі дзетачкі ў руце
па берагам яе жывуць
і тых не ведаюць пакут.
Што Малуша і Дабрыня
пазналі пад небам сінім.
Не мірны іх дзіцячы сон,
забрала Вольга ў палон .
Відавачна і наяву
дзеці нарэшце ў Кіеву.
Прамком з боя тых сірот,
жыць ад княгініных шчадрот,
жыццём, спалоханых сірот,
каб не ўваскрэс іх болей род.
На гэта вайны нашэсце.
Рабы трэба ўсім нарэшце.
Кіеў
Палац Кіеўскі прыгожы,
не Іскарасцень з бярозы,
прывабны звонку малахіт,
рабы наўкол, праца кіпіць.
Мале, Дабрыне тут і жыць.
Цудоўны город, город- кіт
мог праглынуць цябе адразу,
не кажучы пра абразу.
Знутры блішчыць і зіхаціць,
што вочы хочацца закрыць.
Калоны мурмуровыя,
свечкі гараць васковыя.
А фрэскі! Прыгажосць сама,
да гэтуль помняць недарма,
так аздобленныя златам
пышным,важным і багатым.
Падлога, нібы той дыван,
паветра з водарам румян.
На першы погляд, прама рай
і хочаш плач, хочаш спявай.
На справе доля батрака
тут для сіротак нелягка.
Душа балела Вольгі-маці,
каб жыццё дзецям захаваці,
вырашала, як умела.
Сэрца карніка трымцела.
Не давала спаць сумленне,
дзеці жылі ў спакушэнні.
Княжыч, сын Вольгі, Святаслаў
пра гульні толькі разважаў.
Малы дзеці,заўжды дзеці
ім цікава ўсё на свеце
Княжыч Святаслаў сталее,
маці любоў і надзея.
Ён разам з Малай падрастаў,
воем праславутым стаў.
А Малуша прыгажэе,
ад яе здароўем вее.
Да вялікай прыгажосці
позірк ляціць, нібы ў госці.
Карысці дзеля кіне зрок,
рабу зняважыць кожны мог.
Вольгі ключніца Малуша,
ну, як тая пабягуша,
трэба туды, трэба сюды,
хлеба, воўны тут склады.
Дабрыня вырас – сціплы вой,
любуецца сваёй сястрой.
Малушу княжыч пакахаў,
доўга ён не разважаў,
кахаў с ільна, ці не вельмі.
Прага княжыча бязмерна.
Што з таго, што сын кахае?
Другі погляд маці мае.
Шлюб другі сыну прарочыць,
пільна за Малушай сочыць.
А Дабрыня шчыра мара,
каб мінула род іх кара.
На Малушу ўся надзея,
вот i выпала падзея
папасці з няслаўя ў славу –
сын радзіўся Святаславу.
Для Дабрыні асалода,
маці Малушы – нягода.
Сын старшы Вольгі Святаслаў
незалежных не меў праў.
Вольга – рэгентка пры сыне –
яго рана ажаніла.
Стала жонкаю ціхоня
Ільдзіка – дачка Такшоня.
А Святаслаў – сапраўдны вой
заўсёды князь гатовы ў бой.
Ваяваць, дружыну холіць,
у паходах сваяволіць,
начаваць у чыстым поле,
спаць ноччу пад звёзднай столі.
Стаў важны яго занятак,
ад хатнiх спраў без аглядак
бег у вогуле ў паходы,
пакараць любіў народы.
Князь – абаронца рускіх меж,
а на жанчын увагі менш.
“Іду на Вы! Князь Святаслаў”
і ворага перамагаў.
Нябяспечны, што казаці,
сын дастойны Вольгі-маці.
Язычнік. А сумленне меў,
багоў прыроды разумеў.
Паходы князю перш-на перш,
храбры герой, просіцца ў верш.
Такі вой ліха нястомны
і княгіні сын дастойны.
Як дружына паважала!
Прыкладны лік Святаслава.
Калі Малушу пакахаў
к Ільдзіке сцежкі не шукаў.
Князь жаніўся па загаду,
бо; шукаў з княгіняй ладу.
Верагодна, што Малуша.
Як бальзам балючай душе.
Сардэчныя гаіла раны
князю верна і аддана.
Аднак, вядома ўліка,
што жонка яго Ільдзіка
двух сыночкаў нарадзіла .
Князю на сыноў шанціла,
Яраполка і Алега.
Княжычы! Якая ўцеха!
Святаслаў жа ганарыўся,
ад Малушы нарадзіўся
пазашлюбны і трэцці сын.
Імя яму Уладзімір!
Ад рабы па воле лёсу
знакаміты і дзівосны .
Але не ведае народ,
што ад Малушы княжы род,
права Малуша не мае.
Хутка Вольга высылае
навекі з горада – амін!
Малушу ў сяло Будуцін.
Жалю к рабыні не маюць.
Дзіцё ў Малы адымаюць.
пакута, крык расстання,
прабачай! Канец кахання.
Не лічы здзек за абразу,
нельга без рызыкі князю
холіць Малушу, кахаці
не смелы перад сваёй маці
князь Святаслаў. Прайшла любоў
толькі адбітак тых слядоў.
Князі спраў замнога маюць
таму моцна не кахаюць.
Але брат Малы Дабрыня
апякаў Малушы сына
з добрай згоды Святаслава.
Шумі зялёная дубрава!
Днепар цячэ, цячэ няўмольна,
вецер палына б;’е больна
ў твары жанчын нястомна.
Дабрыня лічыў цудоўна.
Жорсті час жанчын бясслаўны,
княжы род заўсёды глаўны
Бо;’ клапаціў роду працяг.
Жонак збаўленне – белы сцяг.
Кахай маці, песці сына,
пакліча маці-радзіма.
аддай ёй сына ў змрочы час,
належыць гэта і да нас.
Княжы род, яго аснова
сыноў мець знова і знова
і князёўны маладыя.
Прыгажуні дарагія
другім прывабныя заўжды
і не замуцяць бег вады.
Дабрыня
Раба – жыццё не маліна,
як ліс хітры рос Дабрыня.
Язычнік, крыўды не забыў.
Да ваяводы даслужыў.
Меў на ўвазе помсты мэту,
таму жорсткі слыў у свету.
Сястра спачувала брату,
аднавіць князёўства страту.
Хітры, помстлівы Дабрыня
выхаваў Малушы сына
з добрай згоды Святаслава.
Уладзімір – гонар, слава!
Дабрыня зусім не добры,
а вельмі жорсткі апякун.
Адпаведна княжыч храбры
хваткі, бязлітасны на сум.
А саўдзельніцу Малушу
боль сэрца і вецер суша.
Пра Малушу звестак мала.
Пэўна Гара скасавала.
Як жыла? Калі сканала?
Адзінота даканала.
Не сумаваў князь Святаслаў,
бо; ў яго па горла спраў.
Уладзімір
Далей пра Уладзіміра.
Дбае аб лёсе Дабрыня.
Рыхтуе Оўруч і драўлян
выхаванцу б у княства дан.
Аднак Ноўгарад суровы
вёў з Дабрыняй свае змовы.
Уладзімір – змова баяр.
Князь Ноўгарада, ўладар.
Гэта вялікая пашана,
ад рабыні – не загана!
Малалетні князь без згоды,
пры ім дзядзька ваяводай.
Будаваў Дабрыня Оўруч,
князя запрасіла поўнач.
Ноўгарад Уладзіміру.
Ваяводства вось Дабрыню,
каторы добра кіраваў,
а Уладзімір падрастаў.
Парады і прапановы
заўсёды цікавы, новы.
Уладзімір юны княжа,
а Дабрыня часам кажа:
“Трон заўжды даволі хісткі,
трэба , князю , хітрасць ліскі,
каб перамогу атрымаць,
трэба саюзнікі і раць.”
Сіл не шмат – не дабыць славы
і саюзнікаў шукалі .
У Ноўгарадзе Дабрыня
сцеражэ Малушы сына.
Парады шэпча дзень і ноч,
як захаваць улады моц
і ваяводстуе ўмела
слава к Кіеву ляцела!
Сямейны разлад
Ах! Вабіць Кіева прастол.
Там уладар князь Яраполк
з Блудам Кіевам кіруе,
верхаводзіць і лютуе.
Знішчае Алега брата.
Мо’ драўлян зямля праклята.
Кіруе ў Ноўгарад паслоў
для выканання прапаноў.
Капкан для Уладзіміра,
паміж братоў няма міра.
У пастку хоча заманіць
і Ноўгарад главы лішыць.
Пільны Дабрыня на варце,
ён трымае стрэльбы ў гарце
і пра стольны Кіеў дбае,
ды шляхоў к таму шукае.
Каб трон Кіева дабыці,
трэба Полацк пакарыці.
Вырашае ўсё Дабрыня,
дарадчык Уладзіміра.
А ад брата Яраполка,
хватка якога жорстка,
збег Уладзімір да скандынаваў
пэўна не шукае славы.
У замежжы, за граніцай
Уладзіміру не спіцца.
Дзень і ноч шэпты Дабрыні
сэрца князя атруцілі.
У знак згоды маўчыць малы.
Дзядзька трэбуе ахвяры.
Між братамі няма толку.
Уцякаў ад Яраполка
Уладзімір збег за мора.
Яраполка рука скора
не змагла б яго дастаць,
без віны брата пакараць.
Як прывабная ўлада!
Між братамі няма лада.
Аднак нядоўгі быў той срок.
Тры гады правіў Яраполк,
Уладар усея Русі.
Ахвяра, літасці прасі!
У шаснадцаць год свядома
з скандынавамі дамова.
Жонка ўжо князя Алова,
апякун не дае слова.
Князь не ўпэўнен яшчэ ў сіле
пакараецца Дабрыне.
Полацк
Полацк дрэўнi малады,
Рагнеды беражэ сляды,
на беразе Дзвіны расце
і за сабой братца вядзе.
Наваполацк побач зараз
кажа, штось пра славу, старасць.
Згінуў у агні пажараў
змястоўны сведка летапіс,
знова піша Полацк стары
з суседніх гістарычных рыс,
дзе адбітак беларусаў ,
іх справы добрыя жывуць,
па крупіцам у суседзяў
дослед гісторыкі вядуць.
Узнімаецца заслона
з цемры мінулага зірнуў,
жонак асобы, іх імёны
натхненнем сэрца закрануў.
Па крысе збірае звесткі,
пошук даследчыкі вядуць.
Цэнныя знаходкі рэдкі
пра беларускі родны кут.
Пра Рагнеду зусім мала
дайшло да нас праз сумны час.
Памяць шмат не захавала
ўсё цікавіць зараз нас!
Рагнеда
Ходзяць чуткі па акрузе,
што Рагнеду Бог цалуе
і кожны поглядам мілуе ,
што сваволіць, і балуе.
Талент Рагнеды, прыгажосць,
кажуць летапіса сведкі,
кранае сэрца, вабіць штось
прыгажэй цудоўнай кветкі.
Белакурая галоўка,
доўгая шэйка, грацыя,
так зладжана ўдала, лоўка,
кахання мела рацыю.
Блакіт вачэй, позірк- агонь,
здольнасць, лагода і каханне,
усмешка шчасця мілых скронь
абяцала шчыраванне.
А рукі! Скура іх бела,
лоўкія, тонкія ў меру
недарам княжнаю расла,
ўнікая ў дзядоў веру.
Чуткі ходзяць па акрузе.
квітнюць, як кветкi ў лузе,
Рагнеда, род Рагвалода,
жанiхi рознай пароды
да князёўн мелi згоды,
кожны любiць iх, шануе,
здалёк лёс сватоў кіруе
прамком к замку Рагвалода
Кіеў і Ноўгарад хутчэй...
Полацк слава і выгода
і для кішені, для вачэй.
З асалоды асалода
Рагнеду ў жонкі атрымаць
і падтрымку Рагвалода...
А Полацк? Вочы заблішчаць!
Город слаўны і багаты,
таксама важны водны шлях,
план набега і захвата
маляваў вораг на палях.
Згоды паміж братоў нешмат,
чынілі пытанне проста,
на брата зброяй крочыў брат,
зло расло, нібы кароста.
Той парой князі наўмысна
шукалі выйграшны дазвол,
ці шлюб выгадны, карысны,
каб дабыць Кіеўскі прастол.
А саюзнік важны Полацк
стаяў на ростані дарог.
Позірк з поўначы і поўдня
на скрыжаванку падаў зрок.
Ах! Маланка-бліскавіца
збівае з курсу мой расказ,
застаўляе адхіліцца,
Рагнеда вось цікавіць нас.
Кемліва Рагнеда, здольна,
а вынік – асвета прамоў ,
яна рупліва і праворна
з усіх сябровак і сяброў .
І да Рагнеды, будзь здароў !
Як на мёд мухі ляцелі,
шмат кіравалі воз сватоў ,
лейцы ім іх рукі грэлі,
калі ні з чым дамоў вярталі
не атрымлівая згоды.
Яраполк прыемны малы
Рагвалоду даспадобы.
Постаць, позірк, мілы твар,
як паведалі аналы,
крэда ўсіх дзявочых мар,
летапісцы запісалі.
Сваты князя Яраполка,
бяды няма, што ён не люб.
Аддаць дочку другой жонкай?
Князь Рагвалод згодзен на шлюб.
Згода Яраполку пала
праславутая Рагнеды.
Жаніхоў не паважала,
дачакала сваёй мэты.
Нарэшце рыхтавалі шлюб,
Яраполк такі давольны!
А што чакаць? Рагнедзе люб?
Гаспадар Кіева здольны!
Колькі стагоддзяў праляцела?
Колькі ракой сплыло вады?
Полацк-горад, як калісьці,
з Дзвіны люстэркам, Палаты.
Дзвіна, Дняпро моц трывалы
ў той даўно мінулы час,
Кіеў з Полацкам звязала
сувязь жыве тая да нас.
Дасягненні і памылкі
ў адбіцці наўкольны час,
ясныя плывуць малюнкі
тут без скажэння і пра нас.
Гісторыкі пэўна пішуць
і пра сучасных прыгажунь,
хто яны і чаго варты
і асвятляюць Маш, Зін, Дунь!
Адказ Рагнеды
“Не хачу разуці рабычыча,
а за Яраполка хачу.”
Рагнеда
Уладзімір тым жа чынам
следам к Рагнедзе шле сватоў.
Вабны Полацк і дзяўчына
з Дабрыняй на чале паслоў.
Не без парадаў дзядзькі, знама,
дэпутацыя паслоў.
Парады дзядзькі ўсе стары
Уладзімір слухаць гатоў.
Выхаванец і баяры
тых прыслухоўваліся слоў.
Паслы, вядома, як належна:
паклон, лагода, гонар той!
Рагвалод – князь незалежны
стаць, прыгажосць, душы спакой.
Ганарыстая Рагнеда
рабы сына зняважала,
няўдалая бяседа –
князю адказ прашаптала.
Абраза – горш аплявухі,
абраз Дабрыня не цярпеў
і стрэльбы хутчэй у рукі.
Так пакарыць Полацк зхацеў.
Дыпламату тут знявага:
Уладзімір! Сын рабыні!
Дасціпны выраз, не ўвага,
нібы пад дых – бац – Дабрыне.
Так заварылі кашу ўраз.
Паслы ў гневе ад знявагі.
Вельмi настаў нядобры час.
З суму напіліся брагі.
Помста
Словы адказа, нібы восці,
глыбока разілі косці.
Князь зласлівы – сын рабыні,
жадаў, каб тое забылі,
што рабыні сын на справе,
хацеў жыць, бясспрэчна, ў славе.
Нельга згодай, можна сілай,
што з таго, што ён не мілы!
Князя-варвара замашкі
для ворага злы і цяжкі.
Не меў схільнасці да смеха.
Бач! Дабрыніна апека,
які жадаў толькі ўвагі,
не цярпеў ганьбы-знявагі.
Князю на вушка ўсё шаптаў
пакуль зусім пераканаў:
“З зброяй кроч на Полацк , княжа,
інакш, хто цябе ўважа.”
Крыўда, як жоўць ліла ў сэрца,
у Полацку кроў пральецца.
А публічная абраза,
Палачанке здзек адразу.
Князь Уладзімір тут, як тут
з ходу прэтэнзія на шлюб.
Жонкай Рагнеду назваці,
Полацк вабіў, пасаг, браце!
Той слаўны горад, дзе Дзвіна,
рака , вядома не адна,
з Палатой вузел звязала
ў роднага тут прычала.
Плывуць ладдзі з усяго свету,
асабліва любяць лета,
прыбалты і скандынавы,
з поўдня таксама жвавы,
заморскія жадны птахі,
на язычаства замахі.
Пазіралі з-пад аглядкі
на славянскія парадкі.
Тады народ верыў багам
і пакланяўся ідалам.
Сварог – вярхоўны бог нябёс.
Вырашаў жыццёвы лёс.
Патрабавальны да ахвяр
няслі, што мог і мал, і стар.
Мабыць раз;юшаны багі?
Полацк яны не ўбераглі.
Сватам Уладзіміра адказ,
гіблы адразу лічы час.
Князь войска сабірае і
раць на Полацк напраўляе...
Палон
Князёўна Рагнедзь палонка,
адначасова князя жонка,
ліха шмат яна зазнала.
Жудасць! Чаго не чакала,
балела сэрца і туга
гула вось з кожнага вугла.
Слёзы высахлі, а цела
цалкам быццам бы здранцвела.
Адно імгненне і зіма.
Братоў і бацькі ўжо няма.
Сум жалобы – дамавіны,
няма даху і Радзімы.
Гвалтоўнік – князь Уладзімір
так на вясельны спяшаў пір,
Полацк – вескае крыло
высока князя ўзнясло.
І шлях к Кіеву адкрыты.
Свірны поўны. Воі сыты.
Сумнае вяселле
Уладзімір, пачварнік той.
Безумоўна жорсткі княжа.
Смерць палачан, бацькі, братоў
на яго сумненне ляжа.
Забіты бацька і браты,
ў агні Полацк і палоне.
Адна Рагнеда і куды
панясе з той тугі чорнай?
Куды павее ветрык той?
Ці спека зробіць парахнёй,
ці знясе, як і насенне.
Ёсць мо’ ўмовы ўкаранення?
Лёс які чакае княжну7
Мабыць і думаць не магла
у гадзіну страха бражну.
Толькі туга гула,гула
скрухай із кожнага вугла.
Без вясельнага ўбрання
Рагнеду князь жонкай назваў,
сярод крыві і змагання.
Хіба ж Рагнеду ён кахаў?
Цяжкі лёс
Уладзіміра цяжкі меч,
мах налева, мах направа,
гоніць сумненне з душы прэч,
княства трэба i дзяржава!
Род Рагнеды, безумоўна,
княжы род – нявеста гожа.
А сумненне не спакойна?
Шлюб, вяселле дапаможа.
З гора нявеста кіпела,
слёзы ракой із-пад павек
і да пары анямела:
сорам, знявага, боль і здзек.
Туга дарэмна не прайшла
Рагнеды ад яе пакут.
Цераз год толькі адышла -
дзіцё дапамагло ёй тут.
Трафей жаданны, як той дзень,
і каханне, і абраза,
і пачуццё, як тот галень,
мяце ў кучу ўсё адразу.
Падтасоўвываем факты,
ды мнём гісторыю так, сяк,
ды краплённыя ўжо карты,
бачна,трымаем у руках.
І дзе выдумка, дзе праўда,
павярхоўна ілжы імга,
выплывае надта спраўна
тут лёгкавесная вага.
І гісторыку з гадамі
цяжэй праўду адшукаць.
Жаль ! Хлуслівасць жыве з намі,
мы навучыліся ілгаць.
Факты, звесткі і лягенды
туга надта завіліся.
Неабсяжны лёс Рагнеды,
пайдзі ў цемры разбярыся
Мы з мінуўшчыны далёкай
карануем лік жанчыны
Беларусі сінявокай,
вядома не без прычыны.
Ведаў князь – не дабыў славы
ў сэрцы сорам недарма.
З жалю імя Гарыслава
Рагнеды замяніў імя.
Скандынавачцы Алове
новую жонку прадстаўляе,
лёс жанчын надта суровы.
Што далей яшчэ чакае?
Князь клапоціцца аб родзе,
кожны жыхар заўважае,
Гарыслава ў гэтым годзе
сына князю нараджае.
Першанец – сын Ізяслаў.
А з дзіцём клопату і спраў!
Але сыночак Ізяслаў
Рагнедзе сэнс для жыцця даў.
Даўно людзі заўважалі ,
калі сваё баліць рабро,
ганьбавалі, зняважалі
іншым набытае дабро.
На род падымалі руку,
і меч, і шчыт для перамог.
Быт лічылі бальшой скрухай.
У бітвах смерд і слеп, і глох.
Зіхацелі, нібы зоры
асобы прыгажунь жанчын,
мінуўшчыны знічнай шоры
нам засланяюць тых княгінь.
Вось лягенда заўжды побач
іх аздоба, сэнс і сутнасць.
Рагнедзь магчыма сярод іх,
як іх слабасць і магутнасць!
І жанчыны шмат зрабілі,
каб мацаваўся і жыў род.
Каб каханне не забылі
і клапаціліся пра плод.
Жыццё працягваецца
Перш здарыцца сварка, бойка,
потым вайна – ідзе разлік,
лютасць, ненавісць і порка,
і помста за язык язык.
Мсцівец Дабрыня – меч і шчыт
Уладзіміру гартуе.
Так разыграўся апетыт,
вака к Кіеву кіруе.
Прывабны Кіева прастол,
Днепр нясе магутны хвалі.
Жыццё буяніць навакол,
подых-віхр гарачай далі.
А як Рагнеда? Сорам, боль,
выйсця мабыць не шукала,
шэпт князя ласкавы – анёл –
штось душу яе кранала.
Не дапаможа тут выццё,
пакута не дапамога,
трэба працягаваць жыццё,
у жыцця крута дарога!
А князя знявага муціць,
занадта з гонарам душа,
цягнула век каламуця
і забаронная мяжа.
Неабыякавы князь быў
да прыгажосці і ўчынкаў,
Рагнеду з часам не забыў,
перавага другім жонкам.
І, безумоўна, не інакш,
дарадчыцай слыла ўмелай,
карыснай, ведаў добра князь,
Яго сэрданька трымцела.
Ён пакахаў, цяпло вяло,
каханне сапраўды поруч,
якое дзіўна прарасло
палына густую горыч.
Каханне – сэрцу адкрыццё.
Князю многа даравалі.
Без гарачага пачуцця
прыхільнасць расла на справе.
Бо; таму раней павага,
дзяцінства больш шчаслівы лёс,
не мела, як князь знявагі,
дзіцячы жах у скронь не поўз.
Каханай расла дачушка,
бацькоў, братоў паважала.
Без варожасці, як птушка,
ўсе пытанні вырашала.
Наражаецца дзіцяці,
Уладзімір не пакахан
і Гарыслава ўжо маці.
Дзіцяці зараз першы план.
Князь абласкаў і пакахаў,
i Гарыславаю назваў,
А як Рагнеду атрымаў,
доўга аб тым не размаўляў.
Сумленне сп іць, сумненне тож.
Два-тры ласкавыя словы,
быццам па сэрцы востры нож,
калі дойдзе да размовы.
Полацк уласна пакарыў,
князь Уладзімір поўны сіл.
Трон Кіева бел-свет закрыў.
Узняў дарожны едкі пыл.
Паход на Кіеў
У паходзе Уладзімір,
войска на Кіеў кіруе.
Шэпты Дабрыні, гнеў не мір,
помсту здалёка рыхтуе.
К Рагнедзе літасці не меў
і Ярапока не шкадуе,
тварыў ва ўладзе, што хацеў,
сіл спакуса, князь лютуе.
Моц воінства, ўвесь дазвол,
толькі сіла вырашае:
каму кіеўскі прастол?
Жыць па праўдзе моц мяшае.
Уладзімір ідзе ў паход,
вабіць прыстыжны бацькі трон.
Замах ужо на кроўны род.
І Яраполк знік, нібы сон.
Ліслівасць, хітрасць і мана
зброя ўся Уладзіміра.
Мажліва не яго віна,
не цікавіць князя ліра.
Выхавала не жанчына,
цвёрдая рука Дабрыні.
Падышла ліха-гадзіна,
гаркота жыццёвай плыні.
І ашуканства, і падкуп,
не к добру пачатак сваркі,
а Яраполка прадаў Блуд,
увага – два канца ў палкі!
Князь Яраполк жыве ў пастцы,
аркан жа Блуда, яўны згуб,
крадзе дабро па частцы,
смерць Яраполка, здрадзіў Блуд.
Яраполк знішчыў Алега,
Яраполка – Уладзімір.
Паміж роднымі братамі,
жаль! Не заўсёды згода, мір.
Яраполка ўдавіцай,
яе кіеўскай святліцай,
князь не можа надзівіцца,
дзень і ноч грачанка сніцца.
Забаўка новая, палон,
атрымаў зазнобу, трон.
Уладзімір не Яраполк,
у каханні знае толк.
А грачаначка-вясёлка
не была пільна і зорка,
Уладзіміру сваволка,
нарадзіла Святаполка,
празваў народ”сын двух бацькоў”,
ад двух сапернікаў-братоў.
Народ заўжды кажа трапна,
не прыемна, але зграбна.
Гандаль нястомны, базары,
гандляры вядуць размовы?
Пра сусвет сёняшнi і стары.
Прайшлi годы і стагоддзi ,
час цячэ i жывуць людзі ,
мінула тысячагоддзе,
час цячы і далей будзе.
Гарэм
“ Наложниц у него (Владимира)
было 300 в Вышгороде,
300 в Белгороде и 200 на Берестово
в сельце.”
“Повесть временных лет”
Сонейка крачыць па вадзе,
на прызбе курну кот вядзе.
Сакавік сталы гамоніць.
Не сядзіцца дзецям дома.
Наглядчык – сонейка ў гары,
прамень у гурту дзетвары.
Просіць літасці адчай,
спяшае ды журчыць ручай.
Збянтэжан нават верабей
няскладнай песенькай сваей.
Дрэў пупышкі чырванеюць,
сорам у любоў паверыць.
Аднак з усіх вуглоў і стрэх
каханне пачынае бег.
Нарэшце трон бацькі дабыў
і званне воя заслужыў,
задавалёны князь на справе,
марыць аб пашане, славе.
Жонак, наложніц, як грыбы,
раслі ў палацы, малады
быў нецярплівы, палкі князь
і пачуцця азарт не гас!
Сярод жонак Гарыслава
ярчэй зорак засіяла.
Княгіняй стала, хоць куды!
А час ідзе, бягуць гады.
Князь кахае Гарыславу
на бяду, як і дзяржаву.
Няма сумнення, кахае.
Уладзімір аб ёй дбае.
Жонак век заўжды кароткі,
сярод гарэма малодкі.
Квітнее Рагнедзь сярод іх,
розных, смелых, маладых.
Дні будзённы, калісь святкі,
нараджаюцца дзіцяткі,
адно прыгажэй за другiх,
такі шчаслiвы жыцця мiг.
Ах! Развязаўся на грэх мех!
Дзецi з яго, як той арэх,
пакацiлiся з прыпола,
сыны князю i апора.
З суму не была карысцi,
працавала, як калiсьцi.
Бо; даўно памерла мацi,
а парадак трэба ў хаце.
Панядзелак цi субота
дзеляць радасцi, турботы.
Вянец трымае залаты,
побач Амма ўсе гады.
Так жыццёвы воз цягнула,
да сэрца бяду гарнула ,
дапамагала проста жыць,
як тую вернасць не любіць?
Праз стагоддзі пяе нота,
князя ўвагай i заботай
не абдзелена Рагнеда .
Грае ветрык – мiласць гэта,
ён кажа пра тое, сёе,
i пра жыццё неблагое.
Два дзiцяцi на руках .
Гарэм князя шыр, размах.
У палацы жонкам цесна,
неўтульна, не пачэсна.
А Рагнедзе-Гарыславе
з княгiнь княгiне слава.
Розум яе i прыгажосць
сярод гарэма злосць, зайздросць.
Спрэчкi, рэўнасць ды інтрыгi,
лiтаральна пiшы кнiгi.
Паміж жонак i наложнiц
у той час нямнога моднiц.
Спрэчкi, плёткi, бача Бог,
змагаўся кожны, хто, як мог.
Вока рэўнасцi вялiка.
А тут безлiч, вот улiка!
Тут падліза, а там махляр
i гаспадар не гаспадар.
Па гарадам i вёскам звон,
князь сэрцаед, як Саламон.
Таму, пэўна, ў Рагнеды
свая цэль i свая мэта:
выхаваць дзiцяцi князю.
А наложнiц за абразу
не лiчыць. Не бачыць iх
прыгажэйшых, маладых.
Цячэ рэк вада да мора...
Радасць. Побая кроча гора.
Бо; хварэюць дзеткi малы,
цi завiтаў князь усталы.
А княгiнюшка, княгiня
шапацiць, нiбы асiна.
Князь заверыў, што кахае,
сум з вачэй хутка знiкае.
Доўгi час шляхi вiлялi,
але гэта ўжо дэталi.
Моцна трымае дзяржаву,
князь запэўнiў Гарыславу,
адназначна, што кахае.
Любай жонкай называе.
Пяшчоты словы шаптаў князь
жонцы на вушка ў цiхi час.
Пасля такiх ахвяр i страт,
хто пачуць добрае не рад?
Словы – важкi аргумент,
што засцiлае дрэнны след.
Уладзiмiр сярод жонак,
цяжка зразумець з прасонак
дзе наложнiцы, дзе жонкi.
Натоўп жанчын, гоман звонкi.
Цяжка жылося, ведаў Бог.
Уладзiмiр рабiў, што мог.
Пабудова Прадславiна
Сваркi, байкi, ды нудота,
была ў Кiева забота
будаваць дом Гарыславе
возле рэчкi ў дубраве.
Памiж жонак надта жвавых,
разнастайных i цiкавых
у гарэме пагалоскi,
ўладар будуе вёскi,
туды зазноб высылае
ды вандроўкi пачынае.
І пакутак, i смяшынка,
нарадзiлася дзяўчынка
ў Рагнеды ў гэты час,
чаму так вельмi рады князь.
Яна раны князю гое,
а гарэм стогне i вое.
Бацькi Прадславаю завуць.
Дзяўчынцы належыць кут,
вёска Прадславна, i тут
жадаюць шчасця без пакут.
Малютка расце Прадслава,
бацькi гонар i забава,
i нельга вёску абмiнуць,
трэба ў Прадславiна зiрнуць.
Тут усяго не апаведаць,
сын, дачка, як тая лебедзь.
Вось такi пэўна прыблiзна
тады ў кіеўскай айчызне
жыццёвы цёк мiж тым расклад,
чаму ўладар i сам не рад.
Памiж вояў i гарэма
гвалт гарэмны недарэмна.
Час ляцеў, князь без Дабрынi,
блакiт нябёс дзiўна сiнi,
зоркi, нiбы карагод,
што лёс сулiлi з года ў год.
А Дабрыня ваяводзiў.
З Кiева вачэй не зводзiў,
а з Ноўгарада не з рукi
даваць парады i штуршкi.
Уладзiмiра чупрына
не схiляецца, як вiнна.
Справа продкаў не цiкавiць,
як хоча, так час і бавiць,
не слухае, хто што бае,
розум свой на кон стаўляе.
Жыццё ў Прадславiна
Знешне Прадславiна – палац,
аднак , тут хочацца дадаць.
Раздолле ў доме сярод лаў,
бегае шпарка Ізяслаў.
Мацi Прадславу люляе,
а народ хлеба не мае,
а тут з накрыпкай пірагi
i дзень за днём госць неблагi.
Падаткi, цяжкi недахоп
збiрае масы ў натоўп.
Таму жывуць неадлучна,
мабыць не вельмi спадручна,
ахоўваюць вёску воi
так, як княжыя пакоi.
Ледзь вёску крышку абжылi,
хутчэй, хутчэй днi пацяклi,
нiбы вада тая ў Дняпры.
Так цячэ з тае пары
праца з зары i да зары.
Расце, як восенню грыбы,
падлесак жвавы, малады.
Тут нарадзiўся Яраслаў
i Усевалод, i Мсцiслаў.
Усе княжычы прыгожы
i сямейны клопат множаць.
Шапацяць лыжкам ў такт
i да навукi здольны брат.
Вакол сумежных спраў зашмат,
цёк малады вясёлы лад.
І малая падрастала
тут князёўна Прамiслава.
Яраславу засцярога,
княжыча кволыя ногi.
Яго надта апякалi,
лекаў на бяду шукалi.
Усе дзеткi – радасць мацi,
размаўляцi, цi спявацi
вечарамi шумна ў хаце.
Бо; кожны справу меў сваю
i паважаў звычкi, сям;ю.
А дзяўчынкi - майстарыцы
вышываць, прасцi i шыцi,
дапамагчы на кухне што,
цiкава ўсяка рамяство.
Іх к таму не прымушалi,
самi сiлы спрабавалi.
Да вучобы перш увага,
у самiх да працы смага.
Прыгажосць каму не люба?
Для вачэй i сэрца згуба.
Князь прыкiпеў, не адарваць,
прыгажунь хочацца кахаць.
Таму князь любiў Прадславу
i лёс зычыў ёй на славу.
Князя ў Прадславiна сяло
сэрца само, што раз вяло.
Дзіцячы смех яму быў люб
i сам смеяўся – тросся чуб.
Дзень напралёт – пацеха вось!
Уладзiмiр – шаноўны госць.
Бачыць дачку прыязджае
з сям’ёй абед спраўляе.
У вёсцы свята – клан раднi
i князь ва ўбраннi на канi.
Ды Рагнедзе шэпча словы
пра каханне, пра дамовы
парад у жонкi шукае,
аб дзяржаве дзень, ноч дбае.
Дзецi радасць любы, мiлы,
iх не бачыць няма сiлы.
Бацьку дзецi паважаюць
i сустрэч заўжды чакаюць.
Ганаровая Рагнеда
з досвiтка, калi так трэба,
чакае, душа хмялее,
Уладзiмiр стаў мiлее.
Хмялеў i князь пад шэпат птах,
насiў Прадславу на руках.
Шпара час, мiльгаюць пяты,
падрастаюць дзiцяняты
iх вясёлая гамонка.
Галасы танюткi, звонкi.
Навакол сусвет цiкавы,
кiраванне вось дзяржавай!
Гай, рэчка, неабсяжны стэп,
такi загадачны сусвет!
Яраславу баляць ногi,
ён не бача дзiў дарогі
i нават з ложка не ўстае,
у яго клопаты свае.
Адно – мацi памагае
i надзею не губляе,
штось шэпча, апавядае,
услых болей разважае,
чым сыну , як дапамагчы?
Каханнем, родная, лячы!
І Рагнеда казкi бае,
з iм навукi вывучае.
Поспех радуе Рагнеду ,
кемлiў Яраслаў да ведаў
Хрышчэнне Русі
Так працякло дзесяць гадоў:
кахання, мудрасцi,трудоў.
А жыццё даволi строга,
надта вады ўцякло многа.
Змянiў погляд наваколле
на сусвет, жыццё, раздолле.
Князь язычнік Уладзiмiр
праз рэлiгiю на мiр
глядзеў мудрымi вачыма,
як i на жонак, магчыма.
iншая ў князя справа,
палiтыка не чакала,
паходы па воле рока
Херсанес прывабiў вока...
Перамога! Хто не рады?
І на Вiзантыю ўзгляды.
Бог Пярун не дапамога,
iншага шукае бога,
наводзе з наваколлем мост -
Уладзiмiр прымае хрост.
Князю ўжо патрабавана
жонкаю царэўна Ганна.
Херсанес кiнуў на вагi,
трэбуя к сабе павагi.
Хрысцiянiн! Не язычнiк!
Тут вялiкi трэба клiчнiк.
Князь Уладзiмiр – жаналюб –
рашаецца з Ганнай на шлюб.
Думка ёсць і князь упэўны
вiзантыйскую царэўну
ў жонкi сабе гатуе,
абяцанак не шкадуе
А жонкам – iх пяць у той год –
уладны муж дае развод.
Абяцае ўсiм замужжа,
адшукаць добрага мужа.
У мацi дзетак адняцi,
у палацы выхавацi.
Умова Уладзiмiра
шума шмат не нарабiла.
Няма яднання – адна рознь,
воля мужа, жонка дробязь!
Прапанаваў вялiкi князь
i канчатковы гэты сказ.
Не асуджаецца ўмова.
Апошнее князя слова.
Скардзiцца не мелi права.
Які час, така дзяржава.
Дзяцей жонак адымаюць,
перавагу князi маюць.
Перажылi жонкi Садом!
Іх хмурынкi не вядомы.
Перапалох! Ну што з таго?
А раздарожжа Русь вяло
ад язычаства да веры.
Тэрмновыя ўсё меры,
прымаў веру Уладзiмiр,
бо; з Ганнай паспяшаў на пiр.
Дванадцаць перш -на -перш сыноў
хрысцiў, шукаў шчырых князь слоў
да сэрца, розума, душы,
намер, малiць шчасце Русi.
Ад цемры збавiцца, ад зла ,
к чаму рэлiгiя вяла.
Краснае сонейка ўзышло,
чакаў народ, будзе святло.
Хоць шкадаваў сваiх багоў,
знiшчалi жа ўклад асноў.
Разбурэнне – кепска, брыдка,
салёна ад пота свiтка,
таму працы сваёй шкода,
каму глум, каму выгода.
Уладзiмiр – шаноўны князь
Русь хрысцiў у кароткi час,
хрысцiў смердаў і рабоў,
баяр, дванадцаць сыноў:
Вышвалода, Ізяслава,
Святаполка, Святаслава.
Мсцiслава i Станiслава.
Княжычаў Барыса, Глеба,
Судзiслава, калi трэба.
І Падвiза зусiм мала.
Русь хрышчэнне прынiмала.
Свавольства Рагнеды
“Княгняй была,
не хочу быць рабыняй” Рагнеда
Не згарэла Хрысту свечка,
а з Рагнедаю асечка.
Вырашаў жаночу долю,
абвясцiў Рагнедзе волю,
князя волю ўсiм вядома
ў Прадславiна, знаёмы,
дзе ўсе сцежкi i дарогi,
куды так спяшалi ногi.
Што з таго, мужу выгода?
А Рагнеда з тым не згодна!
Запярэчыла тут князю,
ўбачыўшы зноў абразу.
Заявiла зло Рагнеда:
“ Мужа iншага не трэба!”
І на князя прапанову
павяла сваю размову.
Успомнiла бацьку, братоў,
прамова тая – гнеў iз слоў –
Полацк родны, iх каханне
i забыць усе намаганнi.
Быў так уражан Яраслаў,
што на кволыя ножкi ўстаў,
здзiвiў сям;ю, сваiх сяброў,
што без падтрымкi сам пайшоў.
Сын з перапугу Яраслаў
на сябе ўвагi не звяртаў,
кiнуўся ў абдымкi мацi,
каб яе абярагацi,
ад учынка, ад слоў князя,
якi так хлопчыка ўразiў.
Дадатная рыса сваркi
i пакрочыў без аглядкi.
Так мудры княжыч Яраслаў
у Прадславiна падрастаў,
але, што пра Яраслава?
Напрасткi к яму iдзе слава.
“Мужа iншага не трэба –
паўтарыла зноў Рагнеда.
У самой у грудзях стыне –
я княгня, не рабыня.”
Ведала -– побач апала,
але гонар не губляла.
Полацк, зарава пажара
прад вачыма ўваскрашала.
Братоў бачыла i бацьку,
мужа хлусню-абяцанку.
Абышоўся князь з ёй дрэнна,
давярала вось дарэмна.
На душы Рагнеды брыдка,
давярала, зараз пытка,
зыход агiдны, жах i жаль,
упэўнена, закончан баль.
Замах на жыццё
“ Ты бацьку майго забiў i зямлю яго паланiў
дзеля мяне,
а цяпер не любiш мяне” Рагнеда
Адпылаў агонь заўчасна,
адгарэў, зараз пагасне,
як не падкдываем дроў
i толькi попел ад кастроў.
І каханне свет-Рагнеды
адышло, заставiў беды.
І Рагнедзе жутка дрэнна,
намаганнi ўсе дарэмны...
Зiгзагамi шляхi вялi
пачуццi ў роспачы калi.
Князь вырашыў заначаваць,
сорам не ведаў, што казаць,
у Прадславiна, вядома,
недалёка хоць да дома.
У сэрца б;е шалёны шрот.
Сардэчны рытм, як кулямёт,
дрыжыць няцвёрдая рука.
Жаноча доля нялегка.
Зноў Рагнеду не мiнала
цяжкая душы навала.
Трымала нож ужо ў руках
i на жыццё князя замах.
Прачнуўся муж у момант той
i нож адвёў моцнай рукой...
Зваряцеў, крыўда запела:
“ Як руку падняць сумела
на жыццё ўладара?
Не чакай цяпер дабра.
Убiрайся хутка ў белле
i чакай смерцi iмгнення –
у ваччу здзiўленнасць, дакор –
свой шлюбны апранай убор!”
Гнеў Уладзiмiра вялiк.
Князь к непакорству не прывык.
Замах тым болей на жыццё.
Раз;юшана, як пачуццё!
”Зараз смерць табе чакацi.
Апранайся хутчэй мацi.”
Жонкi сэрца ўлякнулася,
ў ляку апранулася.
Чакае ў апачывальнi
момант смерцi пагражальны.
Цi падганяе смерць хутчэй.
Цi жалка стала ёй дзяцей?
Пэўна Рагнеда кiпела,
помста здрадзе агалцелай.
Пачуцця лiхiя хвалi
да адвагi прызывалi.
Княгiня жонка! Дзе? Калi ?
Прыгажунь полацкай зямлi.
Паважая зняважалi ,
не кахалi,не вiталi.
Абяцая жа ілгалi.
Пакацiлi болю хвалi.
Убачыўшы Ізяслава
княжычу прапанавала,
каб меч узяў у рукi сын
i на шляху бацькi адзiн,
устаў на ахову мацi.
Вартаўнiк!Адчай у хаце!
Хлопчык трымае храбра меч,
хаця той меч яму да плеч.
Што мог зрабiць хлопчык малы?
Не развяжа вузел сталы.
Аднак, малы гэты ўчынак
зрабiў вялiкi замiнак.
Князь уражан эпiзодам
рашыў раiцца з народам.
Склiкае мiгам ён баяр.
Для Уладзiмiра ўдар.
Удар моцны i страшэнны,
сон адразу князя дрэнны.
Родны сын! Як ён на брата.
Вось табе i родны тата!
“ Далей ад Кiева, далей –
тая прамова ад людзей –
раяць ветлiва баяры
даць Рагнедзе Полацк стары.
На княженне Ізяслава,
вялiка Русь выручала –
далей ад Кiева, далей
i не мазолiў каб вачэй!”
І гэта здарыцца пазней.
Сэрца мяцежнае мацней
калацiла грудзi мацi.
У Ізяслаўль гаравацi
вырашыў так Рагнеды лёс,
дабразычлiвы свет нябёс.
Неўтульна душе з сума
памiж прымуса i глума.
У сэрцы пасялiўся боль.
Навакол бяднота i голь.
Пасялiлi iх далёка...
Ачунялi тут ад шока,
што давялося перажыць,
гадзiны смерцi палiчыць.
;зяслаўль
Кiпiць жыццё. Летапісец
мала ў нататнiк запiшыць.
Сведкi жа вельмi спакусны,
шапталi з вуснаў у вусны.
Апавядалi пра жыццё:
сповядзь, каханне, пачуццё,
а потым разам забывалi,
цi лягендай замянялi.
Як далей жыла Рагнеда
пра тое няма апаведа.
Але кiеўскае вока
пiльна сачыла здалёка.
Ізяслаўль зусiм чужы
i замест iдалаў – крыжы.
Прымус народа, як заўжды,
Ізяслаўль – горад малады.
Сыну i мацi неспакой
жыць пад адной i той луной.
Уладзiмiру таксама
вясёласцi штось мяшала.
Не даведалася б Ганна,
што ў князя шлюб падманны.
Развод Рагнеда не хоча
i Дабрыня заахвочан
у Ізяслаўль паспяшае,
пляменнiка выручае.
Жорсткi князь, пярэчыць цяжка
i Рагнеда ўжо манашка.
Аказалася к Рагнедзе
не з дабра Дабрыня едзе.
Так язычнiца княгiня
манашка Анастасiя.
Фармальна прыняла пастрыг,
хоць манастыр побач не ўзнiк!
Самой трэба будавацi,
манашкi дарэчы праца.
Так праляцелi дзесяць год,
побач клопаты i народ.
Нам судзiць пра тое цяжка,
мо; адзiная манашка
ў Ізяслаўле без чарнiц,
вера расце з новых крынiц.
Таму важкая прычына,
што моцна кахае сына.
Памяць духоўных таямнiц,
што главы не хiлiла нiц.
Грэх свой ведала Рагнеда,
ад снядання да абеда
слёзы лiлiся iз вачэй.
Малiла шчасце для дзяцей.
І ад слёз пацяклi рэкi
i цячы будуць ва векi
i Княгiнька, i Чарнiца,
так трэба Богу малiцца!
Каб скасаваць свае грахi,
каб час суровы i благi
нас мiнаваў, прайшоў хутчэй.
Пасля жыццё бурлiць сiльней.
Жыццё прадаўжаецца
Позрк на Уладзiмiра.
Кiеў не жыве без пiра,
любы ўчынак – Русь гуляе.
Народ свята паважае.
Князь Уладзiмiр-уладар
з гаспадароў ён гаспадар.
Пасля хрышчэння ўсiх сыноў,
баяр, смердаў i рабоў,
душа князя не спакойна.
На сумленнi пляма чорна.
У Кiеве гуляюць зноў,
гуллiва Русь з даўнiх вякоў.
Анастасiя
Ёсць такiя апаведы,
пацяклi ад слёз Рагнеды
рэчкi Княгiнька і Чарнiца
недарэмна народ лiча.
Бо; па дзецях сумавала,
iх дзяцiнства нагадая,
уздыхала i тужыла,
слёзы безумоўна лiла.
А язычнiца княгiня
манашка Анастасiя
ўнiкала ў сына справы,
падтрымка не для забавы.
Мацi, манашка, жанчына
бачыць Ізяслава сына
храбрым князем бацькi трона;
парады сыну, вядома,
дае мудрая Рагнеда,
кажа прыватна пра дзеда.
Сцiплы падлетак Ізяслаў
занадта шпарка падрастаў.
Мала спаў князь на палацях.
Добры сын удзячны мацi.
Цэне матулi парады,
па дзіцячы мацi рады.
За цёмнай даллю даўнiны
знiклi дробязей сляды.
Год нараджэння нават знiк.
Ды прыгажэе з цемры лiк,
зараз святы шле ўспамiн
Уладзiмiр i кожны сын.
Лёс Рагнеды вельмi цяжкi
Анастасii манашкi,
i як мянялася iмя.
Так лёс мяняўся i сама.
А жыла Рагнеда мала,
сорак год, яе не стала,
i пахавана дзе? Калi?
Тут веды-вецер на нулi.
Век бязлтасна кароткi.
Дзецi без мацi сіроткi:
чатыры сына, дзве дачкi
без мацi лёс чакаў якi?
Лёс жа сыноў вырашаў князь.
Аднак пра гэта другi сказ!
Лёс дзяцей
Дочак цяжкi лёс чакаў,
бацька iм мужаў не шукаў
i браты пра iх забылi,
на сябе вянцы ўзлажылi.
Стала князёўна Прадслава
наложніцай Баляслава,
а Прамiславу пакахаў
i сваёй жонкаю назваў
князь венгерскi Ласла Лысы,
за дадатныя жа рысы?
Ганарылася бы мацi,
каб магла зараней знацi,
гiсторыя iмя сыноў,
з вялiкай лiтары вякоў
занясе змест у летапiс.
Але пакуль што белы лiст.
Слаўных сыноў, шчырых дачок
выхавала, здзiўлен Бог.
Сыны, вядома, дакладна.
Княствам кiравалі здатна.
З усiх славуты Яраслаў.
Зямлю бацькоў абярагаў,
князь Яраслаў мудрэйшы князь
гэты мiг у вяках не згас.
Рагнеды княжства прымнажаў
у Полацку сын Ізяслаў.
Мсцiслаў у Цьмутараканi
князь храбрэйшы ў сваiм званнi.
Князь Уладзiмiр-Валынскi
атрымаў княжства з калыскi,
яго звалi Усевалод.
Так прадаўжаўся княства род.
Вынiк
Рагнеды лёс сэрца ўразiць.
Якi характар трэба мець
i з драпежнай сiлай ладзiць,
з хваляў лiхiх выплыць сумець.
Прапета Рагнедзе слава
з цемры ззяе светлы лiк,
знiкла iмя Гарыслава
ды i сусвет языцтва знiк.
І Рагнеды iмя знiкла
на Беларусii, Расii.
У жанчын славутых звыкла
iмя ёсць Анастасiя.
І з той пары да нашых дзён
здань у змрочны час спяшае.
Душа Рагнеды – боль i стогн –
над Заслаўем штось шукае.
Мабыць склiкае ўсiх дзяцей,
нашчадкаў здольных i ўладных,
каб папярэдзiць i хутчэй
аб памылках тых накладных.
Нельга з каханнем жорстка вось
абыходзiцца зняважна.
Заўжды каханне рэдкi госць
будзь сялянка, альбо княжна.
Дзе каханне, там трывога,
душы мяцежны часу млын.
Перамалоў ён лёсаў многа...
Прапета слава i амiн.
5.08.2002 г.
г. Даўгаўпiлс
Свидетельство о публикации №114012206058