Дырыжор
(Георгій Ліхтаровіч)
Тваёй камандзе падуладны трубы,
Фаготы, альты, саксафоны, тубы.
За нотай – нота і за рухам – рух
Самота, радасць і пяшчота
Тваёй рукі чакаюць амплітуд.
То рэзка, востра і рытмічна,
Надзейна, дзёрзка і трагічна!
То весела, аптымістычна!
І кожны раз – звышартыстычна!!!
То хвалі цёпла б’юцца ў бераг…
То воблакаў бялюткіх шэраг…
То звонам ранішняй расы
Звіняць бубенчыкі красы!
Ты – майстар, пане дырыжор!
Аркестр гучыць – нібыта хор!
Тут кожны – сам і кожны – разам!
У кожненькай музычнай фразе!
МузЫкі тчэцца палатно
Тваёй рукою, дырыжор!
…Аж, адляцела б у акно!
Ды Маргарыта там даўно…
Свидетельство о публикации №114011903915
Жанна Улахович 13.02.2020 10:54 Заявить о нарушении
Люба Солошина 18.04.2020 18:10 Заявить о нарушении