Зiма мая прыгожая

Іскрацца дрэвы ў інеі, на сонцы зіхацяць,
Зіма нас па-святочнаму вітае.
З пагорка санкі хуткія імкліва праляцяць,
Аслепіць сонца ўсмешка залатая.

Мароз прыйшоў у студзені. Траскучы, шчыпле нос,
Гараць агнём пунсовым нашы шчокі.
Дакладна справу ведае малодшы Дзед Мароз,
Хоць ён пакуль што ростам не высокі.

Сняжынкі легкаважкiя ахуталi зямлю,
Накрылі  ўсю прастору коўдрай белай.
Зіма мая прыгожая, я так цябе люблю!
Ты дзе была раней, куды глядзела?
18.01.2014


Рецензии
Ух, ты! Марозна, святочна, светла. Якая прыгожая наша родная мова!

Марина Мишакова   26.10.2014 14:12     Заявить о нарушении