У нас з табой адно крыло...
А. Б.
У нас з табой адно крыло.
Так, даматканае яно,
Тваёй бабуляй па вясне сатканае,
Маёю – ў росах ліпня пранае,
Тваёй матуляй шчыра прасаванае,
Маёю – шчодра вышыванае.
І мы з табой на крылах гэтых
Аблёталі усе планеты
І лепшага куточка не знайшлі –
Дзе з гэткім жа крылом буслы,
Дзе пчолы роем і чмялі,
Дзе каля прызбы намялі
Сумётаў белыя снягі,
Якіх не бачылі й багі...
Радзіме нашай, буслакрылай,
Мы вершы аддаём, магілы
Толькі на ёй жадаем маці…
Каб толькі зналі нашы маці,
Як цяжка з даматканымі лятаці!
Фота апублікавана ў Facebook
Свидетельство о публикации №114011805458