На смерць хлопчыка

  http://news.tut.by/accidents/358221.html




Ляцеў цягнік: "чух-чух, чух-чух" -
Нястрымная машына.
Ішоў у слухаўках хлапчук -
Дзіця, а не мужчына.

Ці гучнай музыка была,
Ці нават, уявіце,
Што раптам страціў два крыла
Яго анёл-збавіцель.

Цягнік імгненна не спыніць,
І гэта ведаць трэба.
І рвецца тоненькая ніць -
Душа ляціць на неба.

Хто вінаваты? Бачыць Бог
І ведае прычыну,
Чаму ён зберагчы не змог
Маленькага мужчыну.
20.07.2013


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →