Мы пазнаёмся у розных сiтуацыях...
Мы пазнаёмся ў розных сітуацыях –
Калі у брудзе ці крыві ляжым,
Ці слепнем ад сафітаў, глухнем у авацыях,
Ці ад чужой бяды бяжым.
Ці – калі, пасля доўгіх вандраванняў
Вярнуўшыся у родны дом,
Не заўважаем суму пры спатканні
У аканіцах бацькавых акон.
Ці – калі моўчкі на пустой дарозе
Стаім і думаем, куды ісці…
А ў гэты час матуля на парозе
Суседа просіць вёдры паднясці.
Апоўнач пасля танцаў да знямогі
Мы стомлена сягаем ніц
І спадзяёмся, што Ўсявышні строгі,
Усё ж, дазволіць адыграцца ў бліц.
Свидетельство о публикации №114011804951