Маленькая пушынка
з высокае таполі,
Нясе магутны вецер
цябе здалёк над полем.
Ён не дае спыніцца,
узнімае, у ніз кідае.
Табе б за што ўчапіцца,
ды моцы не хапае.
Аднойчы вецер сціхне.
Сярод травы прыляжаш.
Больш з месца не кранешся,
сабе нібыта скажаш:
- Не, я не паміраю,
я набываю волю,
Пераўтваруся зараз
у высокую таполю.
Маленькія пушынкі
з высокае таполі
Магутны добры вецер
зноў панясе над полем.
Свидетельство о публикации №114011810990