Шэры калмык
Колер ружовы
Сярод тумана
на ўсходзе ўзнiк.
Раптам у садзе
падае яблык,
Сокам налiты
«Шэры калмык».
Скочыўшы долу
па тонкіх галінках,
У белай траве
пакацiўся i знiк.
Падае яблычак -
восенi сведка
З бокам ружовым
«Шэры калмык».
«Шэры калмык"
я маленечкай знала,
Мабыць таму
не ідзе з галавы -
Яблыкi спелыя
ў кошык збiрае
Дзесцi ў садзе
мой бацька сiвы.
Свидетельство о публикации №114011810767