Я табе, сыночак...

         
Я  табе,  сыночак,  намалюю
Сонца,  неба,  хмарку  над  ракой.
Абдыму  пяшчотна,  пашкадую,
Валаскі  паправіўшы  рукой.
Я  табе,  сыночак  усміхнуся,
Засмяёмся  разам  мы  ўдваіх.
Кожны  дзень  да  Божанькі  малюся
За  цябе  і  брацікаў  тваіх.


Рецензии
Дзякуй Марына! Зараз добра! Жадаю далейшых поспехаў у жіцці і творчасці! З павагай да Вас! Рад Вам, заходзце яшчэ!

Николай Сергеевич 01   15.12.2020 07:36     Заявить о нарушении
Добра-добра! Вечерам - абавязкова. Добрага настрою! Марына.

Марина Ковалёнок   15.12.2020 14:35   Заявить о нарушении
Дзякую Вас Марына!

Николай Сергеевич 01   15.12.2020 15:17   Заявить о нарушении