Маё сонейка...
Ярка свяці.
Сагрэй мяне ранкам вясновым.
Цяпло майго сэрца
Ў промнях нясі
Ўдалеч, да сэрца другога.
Да сэрца, якое
Каханнем жыве,
Што хоча быць разам заўжды.
Я раненька ўстану,
Праменьчыкам стану,
Хутчэй палячу туды,
Дзе свістам у лесе,
Птушынаю песняй
Вясна разбудзіла бярозы.
Ад нашай сустрэчы,
Азёраў сінечы
Дзе нельга застацца цвярозым.
Свидетельство о публикации №114011810223