iмгненьнi

...Разьвязвала гальштук,
расшпільвала гузікі кашулі,
гарачымі вуснамі дакраналася
да скуры
на марозе... цалавала...
Ты шукаў мае вочы,
каб знайсьці праз іх
у ва мне адказ
Яшчэ адзін дотык
...і страціш галаву на раз...
ўдыхала твой пах,
так прагна...
І жарсьць
з'ядала
нас...

...Сказаў: мне час ісьці...
Кажу: чакай... яшчэ адзін....
і пераходзіць год у іньшы...
а ў галаве сьпявае Вінсэнт...
пра трамвайны шлях,
я дыхаю табою ...зараз
яшчэ хьвіліну... неба-дах...
вышэй за тытунёвы дым
Ведаеш... хачу бліжэй...
хачу зьліцьця....
І голас усё ніжэй, цішэй...

15.01.14


Рецензии