дзец, што часу ня маюць

Пойдзем з табой у Coffeebox, мясцовы наш Старбакс,
прысядзем, паглядзім у вочы - надыходзіць новы час...
Я чую, як дзеці сьмяюцца на нашае мове
І пяштота як размаўляе. Я пішу пра каханьне і толькі.

Мяне вабіць глыбіня космасу на рагу тых дзвюх вуліц,
я хачу абдымацца з табою без аглядкі, слушна..
...вяртацца а пятай дадому ..і падаць на ложак у абутку...
блытаць права і лева, прыпынкі, казаць па-французку, бяз кропак

Замовілі каву, чытаем "Большой", яна паглядзела ў люстэрка,
а ты на мяне - мы ведаем: нашыя мроі ...супадуць...
(Анёлы й Езус сьведкі...)
Сёньня зіма, як вясна, таму мы - простыя дзеці... што часу ня маюць...

але дыхаюць разам
у кавярні на нашым прасьпекце


Рецензии