Ц ты хвалюесься за мяне

Ці ты хвалюесься за мяне ў сваім Парыжы?
што я ноччу не сьплю, пішу вершы...
Ці ты ведаеш штосьці пра тыя спаленыя паперы,
якія я прысвячала табе, але зіма мяне крыўдзіць...

Ці ты думаеш пра мяне...? за кавай? у ложку з...?
мо я ноччу пішу словы за якія адказваюць перад Богам,
словы не ў рыфму і ўслухоўваюсь у тэмбры іншых галасоў
якія побач і міма як водар тваіх духоў, тваіх валасоў...

Ці ты хвалюесься за тое, што не з табой,
бо мы не абяцалі нічога, ты проста сышоў...
Ці ёсьць сэнс - чакаць, як сонца ўзімку, зноў ранак ...
па вуліцах пешшу, і калекцыі ўсьмешак дамоў, ...

Ведаеш, што ніколі не атрымаецца на іх ...як на цябе,
ніколі не атрымаецца зазірнуць па-за зорную ноч,
ніколі не атрымаеш ад іншай столькі схаванай пяшчоты...
І ў снах тваіх ...a lot of Mate... да халеры мяне...


Рецензии