Давай будзем так м, як я мы ёсьць

Давай будзем такімі, якія мы ёсьць,
але з абмежаваньнем вербальным:
давай ня гуляць з паняцьцем лёс,
не казаць лішняга ўздоўж шашы магістральнай...

Давай ня будзем казаць сур'ёзна
рэчы, на жарты падобныя,
але я гляджу ў вочы і думаю, што ўжо позна
маўчаць і сьмяяцца быццам ня родныя.

Але ўсё ж такі давай моўчкі паліць ля ганку
ці высунуўшыся з вакна на шаснаццатым...
Мы ледзь ня сталі адно аднога вартыя
ледзь пацалаваўшыся...


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →