Даруй

Абдымі мяне... даруй пяшчоту слоў
бо я ня зручная такая для паветра, бяз умоў
жыву ў дотыках сьвятла да сьцен...
у пацалунках сонца, у паху выдыхаў...
у прынятых смс, на хвалях радыёантэн...
Даруй мне сьлёзы на тваёй руце і белы шум у сэрцы,
зьліццё...
я ў тваіх абдымках, твае валасы паміж пальцаў,
мы глядзім адзін ў аднога
на ўсё жыццё...
Даруй...


Рецензии