Пяшчота

не варушыся зранку - прачнецца
будзе шукаць вашае агульнае паветра:
каб ты паклаў руку на яе сэрца,
а яна адчула, як сонца сьмяецца...
не крыўдзі - яна ўся такая жывая
яна ўстае побач - шукае
сонечны праменьчык у лужы неба..
у ёй - уся сусьветная пяшчота...
глядзіць на цябе супраць сьвета...
кажа шэптам нібы скраў яе адзіноту....
хітры...
позірк..
летні...
цёплы..
пяшчотны... глыбокі....


Рецензии