Ты мяне не чакай
Я прайшоў красавіцкім дажджом...
Ручаямі імклівымі збег –
да бліжэйшай рачулкі...
Бачыш,
следам за мной,
непад'ёмным паўзе багажом –
груз
нядаўніх турбот,
напаўняючы грукатам гулкім,
Нібы рэхам, прастору між намі...
Сапраўдны фінал...
Нашых зносін, нацягнута-штучных,
загрузшых у багне.
Дай мне сплысці адсюль!
Адчыні да свабоды канал!
Той плыве да сапраўднага шчасця –
хто гэтага прагне!
Ты мяне не чакай.
Нібы боль успамінаў былых,
з паваротам ракі
назаўсёды я знікну,
адгэтуль...
У цябе будзе шанец да ранку кахаць маладых...
Я падставу знайду
дасягнуць нерэальнае мэты...
23.05.2013
Дзякуючы Алегу Б.
Свидетельство о публикации №114011611634
***
Ты мяне не чакай...
Я прайшоў красавіцкім дажджом...
Ручаямі імклівымі збег –
да бліжэйшай рачулкі...
Бачыш,
следам за мной,
непад'ёмным паўзе багажом –
груз
нядаўніх турбот,
напаўняючы грукатам гулкім...
Нібы рэхам прастору між намі –
фінал...
Нашых зносін, нацягнута-штучных,
ЗАГРУЗШЫХ у багне.
Дай мне сплысці адсюль !
Адчыні да свабоды канал !
Той плыве да сапраўднага шчасця –
хто гэтага прагне !
Ты мяне не чакай.
Нібы боль успамінаў былых,
з паваротам ракі
назаўсёды я знікну,
адгэтуль...
У цябе будзе шанец да ранку кахаць маладых...
Я падставу знайду
дасягнуць нерэальнАЕ мэтЫ...
Олег Буйницкий 29.01.2014 20:42 Заявить о нарушении