Iзноу iду адзiн па горадзе надзеi

 Ізноў іду адзін па горадзе надзеі,
 Праходжу па дварах нявыкананых мар.
 Блукаю наўздагад, шукаю месца, дзе я
 Аднойчы запаліў вачэй тваіх пажар.

 Прыпеў:

 Ты вяртайся ў горад сэрца,
 Нашых думак і надзей.
 Там каханне птушкай б'ецца,
 Хоча вырвацца з грудзей.


 Па вуліцы душы плывуць павольна хмары
 На вуліцы душы не бачна зор начных.
 І скошаных дамоў старэючыя твары
 Забыліся, як мы ішлі тут удваіх.

 Прыпеў:

 Ты вяртайся ў горад сэрца,
 Нашых думак і надзей,
 Дзе па дахах песня льецца,
 Дзе цяпло ў вачах людзей.


 На плошчы лёсу я нікога не сустрэну,
 У скверы мараў мне не падміргне ліхтар.
 Я за руку цябе не выведу на сцэну,
 І не пачую твой невыпадковы жарт.

 Прыпеў:

 Ты вяртайся ў горад сэрца,
 Нашых думак і надзей.
 Без цябе мне не плывецца
 Уздоўж па Свіслачы-вадзе.
 21.12.2012


Рецензии