Ветрык-пройда, грукнi у сенцы...
Гулам вынішчы спакой.
Гойдай, гойдай ля вакенца
Ты фіранкаю-смугой.
Лісьцеў шэпатных васеньніх
Ды сунічную расу
Ты ў кошыку насеньнем
Прынясі -- я пасаджу.
Падаруй мне красак водар,
Крылаў дай, не пашкадуй.
Каб мне птушкаю, а гонар
Забяры ды ўратуй.
Хварбаў золкавых у ноты
Назьбірай -- я прапяю,
Скрый вясёлкаю турботы
У бярозавым гаю.
Правярзі аб сінім моры
Потайкі, ў салёным сьне.
Каб за хваляй змыла гора,
Ліха каб цьвіло ў труне.
Свидетельство о публикации №114011500208