Я чую ты лёгка крочыш уздоуж травы
Абцасiкi стукаюць мерна i манатонна.
Я рытм гэты буду памятаць, бо жывы.
Схiляе мяне да гэтага думак тона.
Ідзеш па вясне, не думаючы пра ўсіх,
Кароткай спадніцы горда трымаеш марку.
І міма машын, напышліва дарагіх,
І міма разявак простых на лаўках парку.
Твае валасы калышуцца ў такт хадзе,
Калышацца ўсё, чаго я жадаць не смею.
Я стук гэты не забудуся ўжо нідзе.
Ён - гімн прыгажосці. Слухаю і немею.
27.09.2012
Свидетельство о публикации №114011409914