Верасень

Чырвона-буры верасень прыходзiць,
I з iм лiстота ў парках карагодзiць.
Пунсовых пацалункаў мiтусню
Я назiраю, як гульню агню.
Удзячны парк развiтваецца з летам,
Ён увабраў цяпло святла i гэтым
Шчаслівы, выйшаў, быццам на парад –
На публікі захопленай агляд.
Як рознакаляровыя паштоўкi,
Як успамiны, нiбы замалёўкi,
Яны прыемныя маiх вачах,
I доўга будуць снiцца па начах.
Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
Вавёрцы з рук падораны арэшак,
Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.
24.09.2012


Рецензии


У гэтым парку я гуляў калісьці,
ВавёрКЕ з рук аддаў пусты арэх.
Стаяла восень і шаптала лісце
ВавёрЦЫ пра затоены агрэх.
З прывітаннем - Лявон.

Леонтий Обринский   23.11.2014 12:43     Заявить о нарушении
Дзякуй, Лявон. Век жывi...

Вершы   26.12.2014 00:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.