Сумнае
Дзе людзi, нiбы тыя пачвары.
Не памятаю нечых iмён,
Не памятаю некалькi твараў.
Я страціў здольнасць лётаць скрозь дах,
Адлюстраваннем быць i паветрам,
I адчуваю жудасны страх
У даўжыню памерацца з метрам.
I гэта ўсё самотна, сябрук,
Як быццам побач край, а за краем
Iмклiвы час выслізгвае з рук
I неўзабаве мы памiраем.
07.09.2012
Свидетельство о публикации №114011409791
вот такое кино
(это я вспомнила кино из стихов переводимой вами поэтессы)
Альжбэта Палачанка 28.05.2014 14:57 Заявить о нарушении