Токам цякуць

Токам цякуць да канчаткаў нервовых клетак
Думкі, твой голас, гарачыня ... Прагноз
Зноўку змяняецца: у трэцім трыместры лета
Сонца і сэрца працуюць нібы на знос.

Дыск дагарае і хутка зямлі кранецца,
Зменіць свой колер і ў бездань сыдзе на трэць ...
Сонца адпрацавала, рыхтуйся, сэрца -
З гэтага часу табе за дваіх гарэць.

Вечар падрыхтаваў хваляванняў дыбу,
Бессані абцугі, адзіноты клець ...
Сэрца, не наракай: ты зрабіла выбар -
Свой самастойны - і ён на карысць “хварэць”.

Вось і хварэй - з непадробным, жывым азартам!
Небу не скардзіся - Неба тут ні пры чым!
... Гэта пакута - быць вечна чыімсьці катам,
Гэта каханне - пакутаваць без прычын.
31.12.2012


Оригинал:

Током текут...
Татьяна Шеина
http://www.stihi.ru/2012/08/09/5845

Током текут к окончаниям нервных клеток
Сонные мысли, твой голос, жара... Прогноз
Снова меняется: в третьем триместре лета
Солнце и сердце работают на износ.

Диск догорающий скоро земли коснётся,
Цвет поменяет и в пропасть уйдёт на треть…
Сердце, готовься: закончило смену солнце -
Значит, отныне тебе за двоих гореть.

Вечер уже подготовил сомнений дыбу,
Клещи бессонницы, жалящей боли плеть…
Сердце, не сетуй: тебе предлагали выбор –
Ты его сделало… в пользу «опять болеть».

Вот и боли – вдохновенно, азартно, пылко!
Небу не жалуйся – Небо здесь ни при чём!
…Самая страшная пытка – быть чьей-то пыткой:
Жгущей - и выжженной, жертвой - и палачом.

09.08.2012г.


Рецензии
"Токам цякуць да канчаткаў..." - так тут літара "т" цудоўна "такае".
"Сонца адпрацавала" - і гэта вельмі прыгожа гучыць
"Вечар падрыхтаваў хваляванняў" - і гэта музычна

вельмі чароўна напісана.

Альжбэта Палачанка   28.05.2014 14:53     Заявить о нарушении
Хацеў уразiць тую дзяўчыну)))

Вершы   28.05.2014 23:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.