Млечны шлях
Бяздонным моры светлага блакіту!
Кранацца рук, хавацца ў валасах,
Пакуль тваёй усмешкай не забіты.
То вейкамі далоні казытаць,
То вуснамі схіляць маўкліва шыю.
Быць думкамі з табою і лятаць
Туды, дзе неба нам прасціны шые.
Мне трэба пастаянна быць з табой
(Расстання дзень - і я такi ня ўзнёслы),
Шукаць твой водар, адчуваць прыбой
Сардэчных хваль тваіх, узмахам вёслаў
Забраць цябе ў абдымкаў цесны круг,
Зліваючыся разам і навечна.
Табою жыць, табою быць і рук
Не размыкать - ісці па шляху Млечным!
30.09.2012
Свидетельство о публикации №114011410052
Спачатку хацела падрыхтавацца да сустрэчы з табой, думала пачытаць класікаў на беларускай мове, каб папоўніць свой слоўнік, але ж пачала чытаць твае вершы ...А яны - як ручаі, лёгка бягуць, клічуць за сабой. Не стрымалася, чытаю і чытаю. Са здзіўленнем і захапленнем. Дзякуй за задавальненне чытаць твае творы.
Ірына.
Ирина Жизневская 12.05.2014 12:48 Заявить о нарушении
Я не такі вялікі знаўца мовы - пішу са слоўнікам і размаўляю па-руску на працы і дома. Але я чытаю адпаведныя кнігі і слухаю ў машыне беларускае радыё. Чытаю вершы на гэтым сайце. Вось, з Вамi перапiсываюся. Так пашыраецца мой слоўнікавы запас. Калі Вам цікава, як я выглядаю, дык зараз Дам спасылку на сваю асноўную старонку.
Вершы 12.05.2014 13:25 Заявить о нарушении