Якая б нi была у Судны дзень мне кара!

Калі-нібудзь мяне запішуць у былыя,
Бо развітання доля, знаю,  ня міне!
Застыне лік гадоў. Тварыць будуць другія.
Зямля ня спыніць бег! Шкада што бязь мяне.

Але пака мяне  вітае ўранаку сонца,
А песьні ў час начны мне навявае Мара
Хачу адно кахаць, ды піць жыццё бясконца
Якая б ні была у Судны дзень мне кара!


Рецензии
Усё там будзем, Станіслаў. Дасць Бог, сустрэнемся)))

Вершы   24.01.2014 00:54     Заявить о нарушении
Дасць Бог сустрэнемся, бо многа
На гэта шанцаў ёсць, нябога!
Ды лепей, як ты ні глядзі
Каб не Харонавай ладздзі!

Дзякуй Вам за прывітанне! Здароўя і поспехаў і да сустрэчы! Стась

Станислав Шастак   24.01.2014 01:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.